Навіны

У Гродне пройдзе вечарына ў стылі БДСМ. Абвешчаны дрэс-код

Вечарынка ў стылі БДСМ пройдзе 30 ліпеня ў гродзенскім бары «Absolem». Наведвальнікаў чакае дрэс-код, конкурсы, дыджэі. Уваход — толькі для паўналетніх.

Арганізатары просяць выконваць дрэс-код. Вітаюцца латекс і скура. Галоўны атрыбут — чырвоны або чорны колеры. Наведвальнікі ў адпаведным дрэс-кодзе атрымаюць камплімент ад бара.

У праграме абяцаюць «атмасферу» і конкурсы. Выступяць дыджэі DA YOU LIN YARIK JR і DIANA ADVOKAT з Мінска.

Праз рэпост у Instagram можна было выйграць бясплатны ўваход, кактэйль і «вельмі гарэзлівы наборчык».

Што, дзе, калі?

Дзе: бар «Absolem», вул. Урыцкага, 5

Калі: 30 ліпеня, 23: 00−07: 00

Колькі: 5 рублёў з рэпостам, без рэпосту — 10 рублёў

БДСМ і Гродна

БДСМ — псіхасэксуальныя практыкі, заснаваныя на абмене ўладай.

У 2017 годзе ў Гродне прайшла «Loshadka Раrty», на якой у вобразах гасцей былі прадстаўлены касцюмы і атрыбутыка гэтай культуры. Таксама ў Гродне тры месяцы праіснавала адзіная ў Беларусі BDSM студыя. Студыяй зацікавіліся спрактыкаваныя аматары BDSM і пачаткоўцы, а таксама — праваахоўныя органы і мясцовая ўлада. У выніку студыя пераехала ў сталіцу.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Сцяг Перамогі над драмтэатрам, каша ў кубачках і сплаў з партрэтамі. Як Гродна адзначыў Дзень Перамогі

Святкаванне Дня Перамогі ў Гродне пачалі з акцыі "Беларусь памятае" - шэсця з партрэтамі ўдзельнікаў…

10 мая 2024

Новы экстрым у Гродне: каля гандлёвага цэнтра катаюць на дрыфт-трайках

Частку ўнутранай паркоўкі гандлёвага цэнтра OldCity аддалі пад арэнду дрыфт-трайкаў. Пакатацца за плату зможа любы ахвочы,…

9 мая 2024

Да двух сутак. Як беларусы стаяць у чэргах на мяжы 9 траўня

У пачатку вялікіх выхадных у Беларусі чэргі на мяжы зноў выраслі - на гэты раз…

9 мая 2024

Нешта пайшло не так: у Гродне закрываюць бар VIP, які толькі адкрыўся

У Гродне закрываецца "VIP bar" на Дзяржынскага, 8А - не прапрацаваўшы і двух месяцаў. Ён…

9 мая 2024

Краму «АвтоЗапчасти» ў Гродне зноў хочуць збанкруціць. Гаспадар скардзіўся на АМАП

Фірму-уладальніка крамы "АвтоЗапчасти" ў Гродне, ТАА "Рукша", зноў хочуць збанкруціць. Банкруцтва хочуць прызнаць праз эканамічны…

8 мая 2024

На літоўска-беларускай мяжы затрымалі два Tesla Cybertruck: падазраюць, што іх везлі ў Расію

Два новенькія электрычныя пікапы Tesla Cybertruck 2023 года выпуску затрымалі літоўскія мытнікі 7 траўня ў…

8 мая 2024