Навіны

У новых Грандзічах-1 пабудуюць два грамадскія будынкі. Колькі хочуць за ўчасткі

Два ўчасткі пад аб’екты грамадскага прызначэння вылучылі ў мікрараёне Грандзічы-1, якая будуецца. Абодва яны размешчаны на вул. В. Макаравай.

Права арэнды на 50 гадоў участкаў пад забудову выставяць на аўкцыён. У будынках, якія на іх прапануюць пабудаваць, можна будзе размясціць гандлёвыя цэнтры, кафэ, рэстараны, офісы, спартыўныя залы, цырульні, медыцынскі або культурны цэнтр, удакладняе канал Urban Hrodna. Дату таргоў пакуль не вызначылі.

Першы ўчастак знаходзіцца на скрыжаванні вул. Макаравай і Глухава. Яго плошча — 0,8701 га. Там можна пабудаваць будынак вышынёй да 10 м. Пачатковы кошт для ўчастка — 83,4 тыс. руб.

Крыніца: Urban Hrodna

Другі ўчастак знаходзіцца на рагу вуліц Макаравай і Старамалышчанскай. Яго плошча большая — 1,678 га. Адзнака падлогі верхняга паверха будынка павінна будзе знаходзіцца не вышэй за 8 м. Пачатковы кошт ўчастка на аўкцыёне складзе 160,9 тыс. руб.

Якімі будуць Грандзічы-1

Мікрараён Грандзічы-1 размесціцца на 30 га паміж Грандзічамі-2, 3 і Забалоццю. Пад жыллё вылучана 15 га. Пабудуюць 11 дамоў на 240 кватэр, удакладняў «Гродно Плюс». Гэта будуць дамы ў 7−10 паверхаў і два дамы-свечкі па 19 паверхаў. Усяго ў эксплуатацыю аддадуць 89,8 тыс. кв. м кватэр. У іх плануюць пасяліць 3,38 тыс. чалавек.

Праект Грандзічы-1

Дамы будуць будаваць з паўзамкнёнымі ўнутранымі дварамі з паркоўкамі па вонкавым контуры дамоў. Усяго запраектавана 915 парковачных месцаў. У паўднёвай частцы Грандзіч хочуць пабудаваць яшчэ чатыры паркінгі на 596 машын кожны для ўсяго раёна.

У Грандзічах-1 прадугледжаны дзіцячы садок на 150 дзяцей з пачатковай школай на 320 навучэнцаў 1−4 класаў.

Праект Грандзічы-1. Пад жыллё забудуюць палову тэрыторыі

Тэрыторыя, на якой будуюць Грандзічы-1, самая складаная па рэльефе — перапады вышынь дасягаюць 25 м.

Чытайце таксама: Детского садика уже не хватает. Что в Грандичах достроят до 2025 года

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024