Для правядзення планавага рамонта на «Гродна Азот» спыняць другое аддзяленне цэха карбамід-2. З-за гэта спыняцца і аддзяленні цэха азотнай кіслаты і карбамідна-аміячнай сумясі (АКіКАС). Гэта адбудзецца 9 жніўня 2022 года, паведаміў «Гродненский химик».
У рэзерв спыняць аддзяленне азотнай кіслаты, аддзяленне па вытворчасці раствору аміячнай селітры і аміяку воднага, таксама аддзяленне па вытворчасці і адгрузцы карбамідна-аміячнай сумесі цэха АКіКАС.
Спыненне працы на кароткі час павялічыць утрыманне аксідаў азоту (NOx) у адыходзячых газах. Менавіта яны надаюць адыходзячым газам чырвона-бурае адценне. Выкід забруджвальных рэчываў у газах — у межах дапушчальнага.
Якасць паветра кантралююць на тэрыторыі і па перыметры прадпрыемства, а таксама на мяжы санітарна-ахоўнай зоны з улікам напрамку ветру. Пагрозы гораду, экалогіі, жыхарам і супрацоўнікам «Гродна Азот» няма.
Загадчыца аднаго з інтэрнатаў у Гродне не ўсачыла за тым, каб паддоны электраплітаў на кухні…
За чатыры гады колькасць пасажыраў гродзенскага аэрапорта знізілася за 99% – з 10 000 да…
Рабочага Белспажыўтаварыства збілі двое ДАІшнікаў - у іх аўтамабілі і кабінеце РАУС. Пра гэта ён…
У пяцёрцы самых прыбытковых вакансій – дырэктар, кіраўнікі зменаў і аддзелаў, а таксама маркетолаг. Hrodna.life…
На «Гродна Азот» і прадпрыемствах, у якіх ён выступае заснавальнікам, супрацоўнікам забароняць карыстацца смартфонамі і…
Двух адказчыкаў прызналі вінаватымі ў нядбалым стаўленні да службы, якое прывяло да цяжкіх цялесных пашкоджанняў…