Навіны

Яшчэ адзін мурал вышынёй 9 паверхаў пачалі маляваць у Гродне. Глядзіце, дзе ён з’явіцца

Мурал вышынёй у дзевяць паверхаў ствараюць у Гродне ў межах праекту Urban Myths. Мастакі наносяць малюнак на сцяну дома № 29 на Бульвары Ленінскага Камсамолу.

Мурал які пачалі маляваць на БЛК. Фота: Hrodna.life

Сцяну для размалёўкі пачалі шукаць у траўні 2022 года. Потым праект узгаднялі ў Гродзенскім гарвыканкаме. Вядома, што мурал будзе на гістарычна-міфічную тэматыку. Падобныя муралы ў межах праекта «Традыцыі дзеля будучыні» цягам 2021−2022 гадоў ужо з’явіліся ў Бабруйску, Полацку, Мазыры, Пінску. Агулам плануецца 12 муралаў у 12 гарадах Беларусі. Партнёр праекта — «Беларусбанк». Праект прысвечаны 100-годдзю фінансавай установы.

Мурал які пачалі маляваць на БЛК. Фота: Hrodna.life

Якія праекты ўжо рабілі ў Гродне

Супольнасць Urban Myths, якая прасоўвае ў Беларусі стрыт-арт, існуе з 2011 года. Да 2015 года яна называлася Signal. За ўвесь час з праектам працаваў 31 мастак. Яны малявалі свае творы ў межах праекта Urban Myths у Мінску, Рагачове, Мазыры, Пінску, а таксама іншых гарадах, у тым ліку ў Гродне.

Самы буйны стрыт-арт аб’ект у Гродне — таксама іх праца. Гэта твор «Па мару», які ў 2014 годзе намаляваў мастак Mutus на дзевяціпавярховіку на Белых Росах.

«Па мару». Крыніца: mustact.by

Акрамя гэта ў Гродне малявалі і меншыя па памерах творы ў межах акцыі «Must Act — Must Art» у 2014 годзе. Адзін з іх — «Крумкач» (Алесь Kontra, 2014). Яго зафарбавалі ў 2018 годзе камунальныя службы Гродна.

Мурал «Крумкач».

Чытайце таксама:

Шматпавярховікі ў Гродне хочуць упрыгожыць выцінанкай

«Няўдалая інтэрпрэтацыя сацрэалізму». На сцяне школы ў Гродне з’явіўся мілітарысцкі роспіс

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024