За 10 гадоў беларускіх студэнтаў у Польшчы стала больш у 5 разоў. Але украінцаў усё роўна болей

У 2021/2022 навучальным годзе ў Польшчы навучаліся 11 тыс. студэнтаў з Беларусі. Яны занялі другое месца па колькасці сярод усіх замежных студэнтаў у Польшчы. На першым месцы — украінцы, паведаміў Prawo.pl са спасылкай на Цэнтр апрацоўкі інфармацыі - Дзяржаўны даследчы інстытут (OPI PIB).

Агулам у польскіх універсітэтах навучаюцца 86 тыс. замежнікаў. З іх 42% - украінцы (36 тыс.). Беларусаў - 11 076 студэнтаў. Таксама менш беларусаў застаецца на навучанне ў магістратуры. У 2021/2022 годзе вышэйшую адукацыю другой ступені атрымоўвалі 1,5 тыс. беларускіх студэнтаў і 6,7 тыс. украінскіх.

У перыяд з 2012 па 2022 год колькасць студэнтаў з беларусі ў Польшчы вырасла амаль у пяць разоў.

  • 2012 — 2344 студэнта
  • 2013 — 3220 студэнтаў
  • 2014 — 3955 студэнтаў
  • 2015 — 4555 студэнтаў
  • 2016 — 5023 студэнта
  • 2017 — 5980 студэнтаў
  • 2018 — 7485 студэнтаў
  • 2020 — 9700 студэнтаў
  • 2021 — 11 076 студэнтаў
Рост колькасці студэнтаў з Беларусі ў ВНУ Польшчы

Таксама ў Польскіх ВНУ навучаюцца студэнты з Індыі, Турцыі, Зімбабвэ, Узбекістана, Нігерыі і Расіі. Паводле колькасці студэнты з Расіі займаюць 10-е месца, іх навучаецца 1665 чалавек.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Дыджэй з Гродна выступіць на дабрачынным фэсце ў Варшаве — каб дапамагчы дзецям палітвязняў

Дыджэй з Гродна Schmoltz выступіць на дабрачынным фестывалі Belarus Outside Sound System. Там будуць збіраць…

16 мая 2024

Нерухомасць тыдня: кампактная двухпакаёўка з відэапраектарам ля «Баторыі»

Двухпакаёвая кватэра па вул. Стэфана Баторыя, 10 прадаецца ў Гродне. Фішка кватэры - відэапраектар з…

15 мая 2024

«Асаблівая прыкмета: святар». Гродзенца Георгія Роя абвясцілі ў вышук у Расіі

Гродзенскі святар Георгій Рой, які летась з’ехаў з Беларусі, патрапіў у расійскую базу крымінальнага вышуку.…

15 мая 2024

Вялікую схованку зброі знайшлі ў Ваўкавыскім раёне: выкапалі 16 скрыняў снарадаў

Тайнік з амуніцыяй знайшлі 12 траўня ў Гродзенскай вобласці. У 16 з 18 адкапаных скрыняў…

15 мая 2024

Суд пакінуў без разгляду пазоў супраць Бондаравай: справу вырашылі мірна

Эканамічны суд Гродзенскай вобласці пакінуў без разгляду пазоў гродзенскага сайта Grodno.in супраць праўладнай актывісткі Вольгі…

15 мая 2024

У Гродне шукаюць акцёра TikTok. Гатовыя плаціць € 2000

Ад 2500 да 7000 рублёў можа атрымліваць ціктокер-акцёр. ТАА "Камерцыйная гандлёвая кампанія" шукае акцёраў ва…

14 мая 2024