Са снежня ў Гродне зноў пачнуцца заторы: будуць рамантаваць Новы мост

Рамонт моста праз Нёман на вуліцы Паповіча плануюць пачаць у снежні 2022 года. Рэканструкцыя можа заняць каля васьмі месяцаў. Пра гэта паведаміў старшыня Гродзенскага гарвыканкама Мечыслаў Гой, перадаў тэлеканал «Гродна Плюс».

Новы мост. Фота: «Вечерний Гродно»

Колькі грошай пойдзе на рамонт Новага моста

На рамонт моста на вуліцы Паповіча плануюць выдаткаваць 65 млн рублёў. Грошы возьмуць з мясцовага бюджэту.

Ён апынуўся самы дарагім у спісе мастоў, якія плануюць рэканструяваць або адрамантаваць да 2025 года па ўсёй краіне. На рамонт Румлёўскага моста, згодна з тым жа дакументам, з мясцовага бюджэту вылучалі 13,6 млн рублёў.

Для параўнання, папярэдні кошт праекта рэканструкцыі Усходняга моста ў 2019 годзе складаў каля 70 млн рублёў. «Мы збіралі грошы з усёй краіны, каб яго аднавіць», — сказаў пазней Аляксандр Лукашэнка на яго адкрыцці.

Што плануюць рабіць на Новым мосце

Мост на вуліцы Паповіча абследавалі спецыялісты «БелдарНДІ» яшчэ ў 2019. Яны выявілі шэраг праблем, якія трэба ліквідаваць. Мост увайшоў у спіс 16 мастоў, якія трэба рэканструяваць за кошт рэспубліканскага бюджэту.

«Гэта будзе карэнная рэканструкцыя моста. Адпаведна гэта будзе больш працяглы працэс з поўным перакрыццем руху», — казаў у сакавіку 2022 старшыня Гродзенскага аблвыканкама Уладзімір Каранік аб планах на Новы мост.

Пры гэтым у чэрвені стала вядома, што мост, магчыма, не будуць закрываць цалкам: у задачы для праекціроўшчыкаў стаяла распрацоўка схемы дарожнага руху на час рамонту.

Мост 50 гадоў не рамантавалі

Мост на Паповіча адкрылі ў 1971 годзе. З таго часу яго ні разу капітальна не рамантавалі. Пасля рэканструкцыі ён павінен праслужыць яшчэ не менш за 25 гадоў.

Дзе яшчэ сёння ідуць рамонты

Рамонтныя працы зараз адбываюцца на вуліцы Акадэмічнай. У хуткім часе рамонт пачнуць на завулку Даватара. Пазней — на Асфальтнай. Мечыслаў Гой назваў яе «самай забітай» вуліцай у горадзе.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024