Навіны

Больш за 2 мільёны рублёў вылучылі на рэканструкцыю Старога замка ў 2022 годзе

Сёлета на рэканструкцыю Старога замка з дзяржаўнай інвестпраграмы вылучылі больш за 2 млн рублёў. Агулам на другую чаргу рэканструкцыі патрабуецца 80 млн рублёў, паведаміў тэлеканал «Беларусь 4 Гродна». Праектную дакументацыю другой часткі рэканструкцыі плануюць скончыць да 2022 года.

Стары замак у Гродне. Ілюстрацыйнае фота: Hrodna.life

Што будуць рэканструяваць падчас другой чаргі

Стары замак у Гродне пачалі аднаўляць у 2017 годзе, паводле праекта архітэктара Уладзіміра Бачкова. Мяркуецца, што абарончае збудаванне павінна ў выніку атрымацца такім, якім яно было ў часы жыцця Стэфана Баторыя. Аднак рэканструкцыя замка з самага пачатку выклікала шмат спрэчак у навуковых колах — яе нават называлі «адкрытай фальсіфікацыяй помніка». Першы этап рэканструкцыі скончылі ў 2021 годзе.Падчас другой чаргі рэканструкцыі, плануюць рэстраўраваць флігель адміністратара, які ёсць у планах XVIII стагоддзя.

Колькі грошай вылучылі сёлета на рэканструкцыю

У 2022 годзе на рэканструкцыю вылучылі 2 млн рублёў. Другая чарга рэстаўрацыі ў поўным аб’ёме каштуе 80 млн рублёў. У 2021 годзе на Стары замак вылучылі больш за 5 млн рублёў: 3 млн — з рэспубліканскага бюджэту і каля 2,5 млн рублёў - з абласнога. Першая частка каштавала 28 млн рублёў.

Што знаходзілі археолагі падчас раскопак

Археолагі абследвалі пласты грунту ўздоўж замка. Яны знайшлі прадметы XV — XX стагоддзяў. Сярод іх, шахматныя фігуры, манеты, зброя, кавалкі посуда. За ўвесь час раскопак археолагі выявілі 373 індывідуальных знаходак (рэчы якія знаходзяць не так часта — гузікі, кулі, свінцовыя пераплёты) і амаль 4,5 тыс. масавых знаходак (побытавая креміка, дахоўка, цэгла).

Што са знаходкамі будзе далей

Знаходкі перададуць рэстраўратарам. Пазней іх размясцяць ў экспазіцыі гісторыка-археалагічнага музея.

Сярод будучых экспанатаў - манета Аляксандра канца XV — пачатку XVI стагоддзя, металічная падкоўка на абцас таго ж перыяду, вынасны крыж, дзве дараносіцы ў выглядзе Галгофы, а таксама пячатка другой паловы XVIII стагоддзя. Акрамя гэтага археолагі знайшлі гербавы картуш канца XVI — першай паловы XVII стагоддзя.

Чытайце таксама:

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Высокая небяспека для грамадства». У Іўі за падпіскі аштрафавалі пастыра

За распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у Іўі судзілі пастыра. Верагодна, гаворка ідзе пра Юрыя Гардзея, пастыра…

18 мая 2024

Натарыус адмовіўся рабіць даверанасць для гродзенца са спісу «тэрарыстаў». Той паскардзіўся ў суд

Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…

17 мая 2024

У актывісткі страйкама з Гродна на радзіме арыштавалі маёмасць

На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…

17 мая 2024

Дзяўчынку, якая выпала з атракцыёна ў Лідзе, перавялі з рэанімацыі ў траўматалогію. Што з ёй зараз?

Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…

17 мая 2024

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024