Навіны

Фігурантку «справы Аўтуховіча» Вольгу Маёраву залічылі ў «дармаеды». Яна паўтара года ў СІЗА

Абвінавачваную па «справе Аўтуховіча» Вольгу Маёраву аднеслі да грамадзянаў, не занятыя ў эканоміцы. Адпаведны ліст прыйшоў ад Адміністрацыі Першамайскага раёна Мінска і трапіў у распараджэнне рэдакцыі Hrodna.life. Са студзеня 2021 года Вольга знаходзіцца ў зняволенні.

Ліст прыйшоў за подпісам намесніка кіраўніка адміністрацыі Першамайскага раёна Мінска Андрэя Мацкевіча. Вользе прапанавалі падаць дакументы, якія пацвярджаюць занятасць у эканоміцы, праз электронную пошту альбо па адрасе адміністрацыі. Таксама ёй параілі звярнуцца ва ўпраўленне занятасці насельніцтва камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароны Мінгарвыканкама.

Ліст Вользе Маёравай. Фота — чытачы Hrodna.life

Згодна з пастановай Савета Міністраў ад 31 сакавіка 2018 г. № 239, занятымі ў эканоміцы ў тым ліку лічацца грамадзяне, якія адбываюць пакаранне па прыгаворы суда ў выглядзе арышту, абмежавання волі, пазбаўлення волі або пажыццёвага зняволення, у дачыненні да якіх прымяняецца мера
стрымання ў выглядзе хатняга арышту альбо заключэння пад варту, а таксама якія знаходзяцца ў лячэбна-працоўных прафілакторыях.

Вольга Маёрава — грамадская актывістка, раней — сябра Аб’яднанай грамадзянскай партыі, паведамляе «Вясна». Была затрыманая ўвечары 4 студзеня 2021 у сваім доме ў вёсцы Нача Крупскага раёна па «справе Аўтуховіча». У лютым 2021 года КДБ унёс палітвязню ў спіс «асоб, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці». У зняволенні ў Вольгі з’явілася падазрэнне на дыябет.

Паводле абвінавачання, Маёрава нібыта збірала, абагульняла і публікавала інфармацыю, якая спрыяла дэстабілізацыі грамадска-палітычнай абстаноўкі ў краіне, росту незадаволенасці і пратэстных настрояў. Яе вінавацяць па пяці артыкулах КК. Віну яна не прызнала.

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Высокая небяспека для грамадства». У Іўі за падпіскі аштрафавалі пастыра

За распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у Іўі судзілі пастыра. Верагодна, гаворка ідзе пра Юрыя Гардзея, пастыра…

18 мая 2024

Натарыус адмовіўся рабіць даверанасць для гродзенца са спісу «тэрарыстаў». Той паскардзіўся ў суд

Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…

17 мая 2024

У актывісткі страйкама з Гродна на радзіме арыштавалі маёмасць

На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…

17 мая 2024

Дзяўчынку, якая выпала з атракцыёна ў Лідзе, перавялі з рэанімацыі ў траўматалогію. Што з ёй зараз?

Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…

17 мая 2024

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024