Навіны

У Караніка новы намеснік, а ў райвыканкама новы старшыня. Каго прызначылі на гэтыя пасады

Валерыя Хелскага прызначылі старшынёй Гродзенскага райвыканкама. Андрэй Жук стаў новым намеснікам старшыні Гродзенскага аблвыканкама. Гэта адбылося 3 кастрычніка падчас разгляду кадравых пытанняў Аляксандрам Лукашэнка, паведаміла БелТА.

Што вядома пра новага старшыню Гродзенскага райвыканкама

Валерый Хелскі нарадзіўся ў Шчучынскім раёне ў 1968 годзе. Скончыў гродзенскі сельскагаспадарчы інстытут па спецыяльнасці «Аграномія». Пасля навучання Хелскі працаваў загадчыкам вытворчага участка калгаса імя Леніна, намеснікам старшыні калгаса імя Каліноўскага ў Свіслацкім раёне.

Валерый Хелскі. Крыніца: «Гродзенская праўда»

У 1997 годзе заняў пасаду галоўнага агранома ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Свіслацкага райвыканкама. З 2001 па 2008 год працаваў першым намеснікам старшыні - начальнікам упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Свіслацкага райвыканкама. Пазней галоўным спецыялістам аддзела арганізацыі вытворчасці ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Бераставіцкага райвыканкама.

Пасля 2010 года займаў пасаду першага намесніка старшыні - кіраўніком ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Бераставіцкага райвыканкама. Адтуль ён перайшоў у Гродзенскі аблвыканкам.

Што вядома пра новага намесніка Караніка

Да 2014 года Андрэй Жук працаваў майстрам у «Гроднаводаканал», потым яго прызначылі галоўным інжынерам. У 2016 годзе Жука прызначылі першым намеснікам старшыні Гродзенскага гарвыканкама.

Андрэй Жук

Хто раней быў намеснікам

Да 1 жніўня 2022 года намеснікам Караніка быў Уладзімір Дзяшко. Ён сышоў у адстаўку па дасягненні узроста для працы на дзяржаўнай службе. Яго прызначылі дырэктарам прадпрыемства «Інстытут Гроднаграмадзянпраект».

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024