Навіны

Гродзенца асудзілі на 7 гадоў калоніі - у тым ліку за выказванні аб загінулых расійскіх дэсантніках

Гродзенца асудзілі на сем гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму са штрафам у памеры 50 базавых велічынь (1,6 тыс. рублёў). Верагодна, гэта Юрый Станеўскі, паведамляюць гродзенскія Telegram-каналы. Юрыя затрымалі ў тым ліку за выказванні ў адрас загінулых расійскіх дэсантнікаў.

Гродзенца асудзілі за ўзбуджэнне нацыянальнай, рэлігійнай і іншай сацыяльнай варожасці, публічныя абразы, здзек з дзяржсімволікі (ч. 1 арт. 130, арт. 369, ч. ч. 1,2 арт. 366, ч. 1 арт. 368, арт. 370 КК), паведамляе Генпракуратура.

У чым яго абвінавацілі?

Згодна з матэрыяламі справы, абвінавачаны з 15 ліпеня да 27 снежня 2021 года пад публікацыямі ў Telegram-чаце размяшчаў паведамленні, накіраваныя на распальванне нацыянальнай, рэлігійнай і іншай сацыяльнай варожасці ў дачыненні да вылучаных ім у паведамленнях сацыяльных груп, у тым ліку асоб іншай нацыянальнасці і іншага веравызнання.

Там жа ўтрымліваліся абразы ў адрас Аляксандра Лукашэнкі, іншых прадстаўнікоў улады і іх блізкіх, а таксама пагрозы ў дачыненні да службовых асоб.

У публікацыях былі паведамленні, звязаныя са здзекам з дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь і дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь.

Яго затрымалі за выказванні ў адрас расійскіх дэсантнікаў

Гаворка ў паведамленні пракуратуры ідзе пра Юрыя Станеўскага, паведамляе Telegram-канал «Суды, задержания. Гродно и область».

Яго затрымалі за каментар аб загінулых расійскіх дэсантніках. Мужчына растлумачыў, што пакінуў каментар, будучы п’яным і на эмоцыях. Пры затрыманні да яго дадому ўварваліся некалькі ўзброеных сілавікоў.

Мужчыну ўключылі ў пералік арганізацый і фізічных асоб, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці.

Што за дэсантнікі?

У лістападзе 2021 года на вучэннях у Беларусі загінулі два расійскія дэсантнікі. Праз моцны парыў ветру адбылося сыходжанне парашутаў - патухлі купалы. Дэсантнікі прызямліліся жорстка і загінулі. За «блюзнерскія і абразлівыя выказванні» ў Беларусі затрымалі дзясяткі людзей.

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Высокая небяспека для грамадства». У Іўі за падпіскі аштрафавалі пастыра

За распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у Іўі судзілі пастыра. Верагодна, гаворка ідзе пра Юрыя Гардзея, пастыра…

18 мая 2024

Натарыус адмовіўся рабіць даверанасць для гродзенца са спісу «тэрарыстаў». Той паскардзіўся ў суд

Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…

17 мая 2024

У актывісткі страйкама з Гродна на радзіме арыштавалі маёмасць

На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…

17 мая 2024

Дзяўчынку, якая выпала з атракцыёна ў Лідзе, перавялі з рэанімацыі ў траўматалогію. Што з ёй зараз?

Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…

17 мая 2024

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024