Транспарт паедзе па змененых маршрутах. Арганізуюць новыя прыпынкі. Пешаходаў пусцяць праз мост. Даведаліся, якія змены адбудуцца ў сувязі з рамонтам Новага моста на вуліцы Поповіча.
Мост на Паповіча закрылі на абследаванне з 23 верасня. Гэта адразу прывяло да затораў у горадзе і прымусіла гродзенцаў змяняць свае транспартныя звычкі.
«Раён Каліноўскага застаўся без транспарту. Хаця б да Квасоўскага [крама на скрыжыванні вуліц Каліноўскага і Вясенняя — Hrodna.life] працягнулі. Стала раней ўставаць і выходзіць з дому», — сказала Hrodna.life адна з чытачак.
Паводле яе словаў, на Гродзенскім шклозаводзе з 3 кастрычніка змянілі графік працы. Раней працоўны дзень пачынаўся ў 8:00, а зараз у 7:00. Новаўвядзенні не тычацца тых, у каго ёсць маленькія дзеці.
Яшчэ адна чытачка Hrodna.life паведаміла, што «дзіцёнку вельмі цяжка стала дабірацца з Фолюша да манежа ў Пышках».
«Вельмі моцна адбілася [закрыццё моста — Hrodna.life] на Дзевятоўцы. Устаю на паўгадзіны раней, праклінаю ўвесь свет, з Фартоў нічым не даехаць, хаджу пешкі», — расказала іншая чытачка Hrodna.life.
Гродзенскія ўлады вырашылі дадаць і перанакіраваць транспарт у ваколіцах Новага моста. Гэта будзе адбывацца паступова. З 11 кастрычніка ля моста плануюць адкрыць пад’езд для аўтобусаў і тралейбусаў. Побач з мостам на вуліцы Паповіча ствараюць пляцоўку для развароту транспарту. Там арганізуюць часовы прыпынак «Мост».
Забарону для руху транспарту па мосце праз Нёман на вуліцы Паповіча ўвялі да 10 красавіка 2023 года. Пераправу арганізуюць толькі для пешаходаў. Адкрываць для аўтамабільнага руху палову маста, як думалі раней, не будуць.
З боку Кастрычніцкага раёна да маста будзе курсіраваць аўтобус № 7 «Вішнявец — Каледж эканомікі». З боку Ленінскага раёна будзе курсіраваць аўтобус № 28 «вуліца Вясновая — Белыя Росы».
Чытайце таксама: Арганізуюць пераправу і рух пешаходаў, дададуць транспарт. Што зробяць пасля закрыцця Новага маста
Новы мост адкрылі з 1971 года. З таго часу ён не праходзіў ніводнага капітальнага рамонту. Па выніках абследаванняў, допуск да выкарыстання маста сканчаецца ў канцы 2022 года.
Чытайце таксама: Як не спазняцца і калі гэта скончыцца. ДАІ расказала, якія змены адбыліся ў Гродне ў сувязі з рамонтам Новага маста
Будынак былой сінагогі ў Слоніме выкупіў дырэктар расійскага акцыянернага таварыства “Агенцтва Развіцця Перспектыўных Тэхналогій” (АРПТ).…
У Лідзе прайшлі масавыя затрыманні на дзяржпрадпрыемствах і прыватных фірмах. Трох гродзенцаў будуць судзіць завочна.…
Ураджэнца Гродна кампазітара Ежы Максімюка ўзнагародзілі найвышэйшай дзяржаўнай узнагародай Польшчы – ордэнам Белага Арла. Гэта…
На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…
Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…
Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…