Стала вядома, калі адкрыюць двухузроўневую развязку на Касманаўтаў

Развязку на скрыжаванні праспекту Касманаўтаў з вуліцай Карскага плануюць адкрыць да 7 лістапада. Паралельна пракладваюць дарогу ад Азёрскай шашы да мікрараёна Забалаць, паведаміў старшыня Гродзенскага аблвыканкама Уладзімір Каранік.

Развязка ў М6, лета 2022. Фота: «АўтаГродна»

Па словах Караніка, будаўнікам паставілі задачу, каб на Раство людзі, мінуючы цэнтр горада, маглі праехаць з мікрараёна Грандзічы ў Альшанку. «Фактычна, дарогай аб’яднаем два раёны, якія дынамічна развіваюцца, Альшанку і Грандзічы».

Таксама новая магістраль дазволіць разгрузіць Дзевятоўку і вуліцу Таўлая. Жыхарам Грандзіч стане прасцей дабірацца на працу.

Будаўніцтва дарогі. Фота: «АўтаГродна»

Развязка на Касманаўтаў - частка гарадской аб’яздной

Участак аб’яздной дарогі ад трасы М6 да Скідзельскай шашы адкрылі ў снежні 2021 года. Пасля гэтага працы па падаўжэнні аб’язной ад Усходняга моста ў бок праспекта Касманаўтаў спынілі і аднавілі ў ліпені 2022 года. Даўжыня новага ўчастка аб’яздной дарогі - каля 280 метраў.

Новы праект будучай развязкі на Касманаўтаў. Фота: NewGrodno.by

Паводле планаў, новая кальцавая пасля праспекта Касманаўтаў працягнецца ў раёне вуліцы Карскага і выйдзе на Грандзічы, а адтуль — на дарогу Гродна-Друскенікі побач з КБМ. Усе 40 км новай дарогі будуць цалкам асветленыя. Па ёй таксама пракладуць тралейбусныя лініі.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Дзяўчынку, якая выпала з атракцыёна ў Лідзе, перавялі з рэанімацыі ў траўматалогію. Што з ёй зараз?

Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…

17 мая 2024

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024

Прарэктара з Гродна аштрафавалі за прусакоў у інтэрнаце

На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…

16 мая 2024

У Гродна новы горад-пабрацім. Чым ён вядомы?

Гродна і азербайджанскі горад Габала сталі гарадамі-пабрацімамі. Дамоўленасць пра гэта павінна вывесці супрацоўніцтва на новы…

16 мая 2024

У Гродне ўпершыню пройдзе гарадскі выпускны: калі і дзе?

Гарадскі выпускны ў Гродне ўпершыню пройдзе 14 чэрвеня. Месцам святкавання выбралі Савецкую плошчу. Падчас свята…

16 мая 2024