Навіны

У Гродне адрамантуюць яшчэ тры масты

У планах — рамонт мастоў па вул. Курчатава, па вул. Тарусічы і па пр. Кляцкова. Інфармацыю пра гэта размясцілі на сайце дзяржзакупак. Усяго 10 мастоў адрамантавалі або адрамантуюць за апошні месяц у Гродне, не лічачы маштабнага рамонту Новага моста.

На рамонт моста па вул. Курчатава вылучаюць 5138 рублёў з гарадскога бюджэту. Яго скончаць да 26 кастрычніка. Колаадбойнік пачысцяць ад старой фарбы і пафарбуюць нанова. Таксама пафарбуюць парапет і апоры. Агароджу ачысцяць ад наплываў солі і карозіі і абароняць ад карозіі. Швы заладзяць цэментам. Адхоны ўмацуюць бетонам.

Рамонт мастоў па вул. Тарусічы і па пр. Клецкова каштуе 5532 рублі. Яго таксама правядуць з 24 па 26 кастрычніка.

Колаадбойнік маста па вул. Тарусічы афарбуюць і заладзяць яго швы цэментам. Агароджу пачысцяць, афарбуюць і абароняць ад карозіі. На віядуку па пр. Кляцкова афарбуюць стойкі бар’ернага агароджы.

Раней бягучы рамонт правялі на сямі мастах у Гродне.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Прарэктара з Гродна аштрафавалі за прусакоў у інтэрнаце

На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…

16 мая 2024

У Гродна новы горад-пабрацім. Чым ён вядомы?

Гродна і азербайджанскі горад Габала сталі гарадамі-пабрацімамі. Дамоўленасць пра гэта павінна вывесці супрацоўніцтва на новы…

16 мая 2024

У Гродне ўпершыню пройдзе гарадскі выпускны: калі і дзе?

Гарадскі выпускны ў Гродне ўпершыню пройдзе 14 чэрвеня. Месцам святкавання выбралі Савецкую плошчу. Падчас свята…

16 мая 2024

У Слоніме загарэўся разметачны аўтамабіль дарожнікаў - працоўны загінуў

У Слоніме памёр 26-гадовы працоўны, які пацярпеў пры пажары дарожна-разметачнай машыны. Яго адзенне загарэлася ад…

16 мая 2024

Дыджэй з Гродна выступіць на дабрачынным фэсце ў Варшаве — каб дапамагчы дзецям палітвязняў

Дыджэй з Гродна Schmoltz выступіць на дабрачынным фестывалі Belarus Outside Sound System. Там будуць збіраць…

16 мая 2024

Нерухомасць тыдня: кампактная двухпакаёўка з відэапраектарам ля «Баторыі»

Двухпакаёвая кватэра па вул. Стэфана Баторыя, 10 прадаецца ў Гродне. Фішка кватэры - відэапраектар з…

15 мая 2024