Менш правоў для нацыянальных меншасцяў і касметычныя змены для беларускай: як збіраюцца змяніць Закон «Аб мовах»

Палата прадстаўнікоў рыхтуецца прыняць у першым чытанні праект закона «Аб змяненні законаў па пытаннях адукацыі». Дакумент апублікаваны на Нацыянальным прававым партале. Сярод іншага, прапануюць унесці змены ў пытанні мовы навучання.

Збіраюцца змяніць артыкулы 21 і 22 закона «Аб мовах у Рэспубліцы Беларусь», прысвечаныя мовам навучання ў школах, ВНУ і іншых установах адукацыі. Паводле новай рэдакцыі закона, у кожнага жыхара краіны застаецца яго неад’емнае права на атрыманне адукацыі «на беларускай і (або) рускай мовах». У ранейшай рэдакцыі было «на беларускай або рускай мовах».

«Канешне, можна ўявіць, што раней было «або», то бок адна мова выключала іншую, а зараз не абавязкова адна мова будзе выключаць іншую. Гэта магло б быць і ў лепшы бок і ў горшы для беларускай мовы: шмат у якіх афіцыйна беларускамоўных школах і зараз так, закон ні на што не ўплывае.

На практыцы нічога абсалютна не зменіцца, гэта проста імітацыя дзейнасці. Чыноўнікі ў працэсе проста пабачылі, што ў шмат якіх законах моўнае пытанне пішацца з «і (або)» і зрабілі аналагічна і тут", — патлумачыла для Hrodna.life змены Аліна Нагорная, аўтарка кампаній за абарону беларускай мовы.

«Тое што ў гэтым законе „Рэспубліка Беларусь гарантуе…“ — ведаю сотні гісторый, дзе гарантыя не дапамагла, — падзялілася Аліна Нагорная. — Бацькам прыходзілася вазіць дзіця ў школу з беларускай мовай праз увесь Мінск, бо нават пры жаданні многіх бацькоў адкрыць клас з беларускай мовай побач з домам яго не адкрывалі; сям’я пераехала ў Вільню або Беласток, бо там прасцей з беларускай мовай у школах і садках, чым у большасці беларускіх гарадоў; людзі спрабавалі нават судзіцца за беларускую мову, нічога не атрымлівалася, аддавалі ў прыватную школу/садок, на гэта сыходзілі ўсе іх грошы і пасля яны ў выніку аддавалі ў рускамоўную школу, бо проста няма іншых варыянтаў. Таму моўнае заканадаўства не выконвалася і выконвацца не будзе, незалежна ад таго, што там напісана. Яно выконваецца толькі ў выпадку, калі пачынаеш абараняць сваё права на мову, пішаш звароты і г. д., і тое не заўжды».

Паводле закона, права грамадзян на выбар навучання і выхавання на адной з дзяржаўных моў Рэспублікі Беларусь мусіць забяспечвацца развіццём сеткі ўстаноў адукацыі, класаў, груп, патокаў з беларускай і рускай мовамі навучання і выхавання, выданнем літаратуры, падручнікаў і вучэбных дапаможнікаў на беларускай і рускай мовах. Педагагічныя работнікі сістэмы адукацыі павінны валодаць беларускай і рускай мовамі.

Новыя ўмовы для навучання на мове нацменшасцяў

З артыкула 21 знікне фраза: «Права на выхаванне і атрыманне адукацыі на роднай мове маюць і асобы іншых нацыянальнасцяў, якія жывуць у рэспубліцы».

Паводле зменаў, у дзіцячых садках і школах навучанне можа адбывацца на замежнай мове па ўзгадненні з Міністэрствам адукацыі і «пры наяўнасці ўмоў». Раней класы або школы, дзе навучанне вядзецца на мове нацменшасці маглі стварацца па жаданні вучняў і бацькоў або законных прадстаўнікоў і па рашэнні мясцовых уладаў, пры ўзгадненні з Мінадукацыі.

У садках і школах могуць стварацца групы, у якіх выхаванцы вывучаюць мову нацыянальнай меншасці, а таксама класы ў школах, дзе навучэнцы будуць вывучаць мову і літаратуру нацыянальнай меншасці. Для гэтага павінны быць выказаныя пажаданні выхаванцаў, навучэнцаў і іх законных прадстаўнікоў і рашэнне мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў, узгодненым з Міністэрствам адукацыі.

Навучанне і выхаванне «на замежнай мове» ва ўстановах адукацыі, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы дашкольнай, агульнай сярэдняй і спецыяльнай адукацыі магчыма будзе «пры наяўнасці ўмоў і па ўзгадненні з Міністэрствам адукацыі».

Дакумент ухвалены Саветам Рэспублікі. Калі закон будзе прыняты, змены набудуць сілу пасля афіцыйнага апублікавання.

Школы з вывучэннем моваў нацменшасцяў ужо закрылі

Раней у Гродне і Ваўкавыску былі школы з навучаннем на польскай мове. У 2022/2023 навучальным годзе школы перайшлі на выкладанне на рускай мове з захаваннем урокаў польскай мовы.

Чытайце таксама: «Гэта дыскрымінацыя па нацыянальнай прыкмеце». Што бацькі і дзеячы польскай меншасці кажуць пра русіфікацыю школаў у Гродне і Ваўкавыску

Летам 2022 года прынялі рашэнне аб прыпыненні працы літоўскай школы ў вёсцы Пеляса Воранаўскага раёна. Афіцыйная прычына — парушэнні, якія ствараюць пагрозу жыццю і здароўю навучэнцаў і педагогаў. Раней гэтую школу хацелі русіфікаваць у межах ліквідацыі школьніцтва на мовах нацыянальных меншасцяў. Мы намагаліся высветліць, якая сітуацыя ў школе зараз, але не змаглі дазваніцца: па двух кантактах адміністрацыі не адказваюць. На рускую мову вырашылі перавесці навучанне і ў другой былой літоўскай школе ў Рымдзюнах Астравецкага раёна. Пеляская школа была адзінай у Беларусі, фінансаванне якой ажыццяўлялася літоўскім урадам, школу ў Рымдзюнах пабудавалі за кошт Літвы.

Чытайце таксама:

Падзяліцца

Апошнія запісы

Рэйд сілавікоў на прадпрыемства, суд над непаўналетняй, хімія за паклёп на Лукашэнку. Як прайшоў тыдзень у Гродне і вобласці

На шклозаводзе "Нёман" у Бярозаўцы прайшлі затрыманні. У Гродне за падпіскі ў Telegram судзілі непаўналетнюю.…

13 мая 2024

Былы палітвязень і яго жонка з Гродна адкрываюць у Вільні краму і творчую прастору

Гродзенцы Зміцер і Вольга Фурманавы адкрываюць у цэнтры Вільні краму і творчую прастору "Kropka". Там…

13 мая 2024

Штогод патрэбна 35−40 адзінак. Для Гродна закупляюць новы транспарт

Тры новыя тралейбусы з запасам аўтаномнага ходу да 20 км ужо паступілі ў Аўтобуснае ўпраўленне…

10 мая 2024

Сцяг Перамогі над драмтэатрам, каша ў кубачках і сплаў з партрэтамі. Як Гродна адзначыў Дзень Перамогі

Святкаванне Дня Перамогі ў Гродне пачалі з акцыі "Беларусь памятае" - шэсця з партрэтамі ўдзельнікаў…

10 мая 2024

Новы экстрым у Гродне: каля гандлёвага цэнтра катаюць на дрыфт-трайках

Частку ўнутранай паркоўкі гандлёвага цэнтра OldCity аддалі пад арэнду дрыфт-трайкаў. Пакатацца за плату зможа любы ахвочы,…

9 мая 2024

Да двух сутак. Як беларусы стаяць у чэргах на мяжы 9 траўня

У пачатку вялікіх выхадных у Беларусі чэргі на мяжы зноў выраслі - на гэты раз…

9 мая 2024