Навіны

У Беларусі ліквідуюць непрызнаны ўладамі Саюз палякаў. Ён працаваў з 2005 года (абноўлена)

Непрызнаны ўладамі Саюз палякаў на Беларусі ліквідуюць. Пракуратура Гродзенскай вобласці накіравала ў эканамічны суд заяву аб ліквідацыі ТАА «Клерыгата». Праз гэтую фірму арганізацыя працавала.

Абноўлена 20 снежня. Пачаўся працэс па ліквідацыі арганізацыі «Клерыгата», праз якую працаваў «Саюз палякаў». Пасяджэнне «аб ліквідацыі юрыдычных асоб» праходзіць у эканамічным судзе Гродзенскай вобласці. Адказчыкамі па справе выступаюць Марк Занеўскі, Рэната Дзем’янчук, Ірэна Валюсь. Ісцец — Гродзенскі гарвыканкам і пракурор вобласці Аляксандр Жукаў. Суддзя — Марына Рослік, заўважыў Telegram-канал «Право имеют».

Члены Саюза палякаў разам з консулам Польшчы Яраславам Ксёнжакам каля офіса Саюза палякаў.

Прычына ліквідацыі - вынік праверкі пракуратуры Гродзенскай вобласці і Упраўлення Дэпартамента фінансавых раследаванняў па Гродзенскай вобласці.

«У парушэнне заканадаўства суб’ект гаспадарання акрамя прадугледжанай статутам дзейнасці рэалізоўваў мэты і задачы грамадскага аб’яднання, якое не было зарэгістравана ў Рэспубліцы Беларусь ва ўстаноўленым законам парадку», — напісала Генеральная пракуратура Беларусі.

На службовых асоб непрызнанага саюза палякаў завялі крымінальную справу. Іх хочуць прыцягнуць да адказнасці паводле арт. 193−1 Крымінальнага кодэксу Беларусі (Незаконная арганізацыя дзейнасці грамадскага аб’яднання і ўдзел у ёй). Пакаранне прадугледжвае да двух гадоў пазбаўлення волі.

У членаў Саюза палякаў адбываюцца ператрусы

UPD. У кватэрах старшыні Галоўнага савета Саюза палякаў Беларусі Ірэны Валюсь і намесніцы старшыні Рэнаты Дземянчук адбываюцца ператрусы. На тэлефонныя званкі яны не адказваюць. Пра гэта, на сваёй старонцы ў Facebook, паведаміў намеснік старшыні Саюза палякаў Марэк Занеўскі.

Саюзу палякаў 33 гады

Саюз палякаў Беларусі існуе з 1990 года. Саюз ствараў цэнтры вывучэння польскай культуры і польскай мовы, падтрымліваў культурныя, рэлігійныя сувязі з Польшчай.

Першым старшынёй Саюза палякаў быў Тадэвуш Гавін. У 2000 годзе яго месца заняў Тадэвуш Кручкоўскі. У 2005 годзе ў Саюзе палякаў адбыўся раскол. Старшынёй саюза спачатку выбралі Анжаліку Борыс, але гэта выклікала канфлікт. У выніку паўсталі два саюзы: праўладны, які прызнаецца Мінскам і не прызнаецца Варшавай, і неафіцыйны, які не прызнае Мінск, але прызнае Варшава. З таго часу неафіцыйны саюз рэгулярна падвяргаўся рэпрэсіям з боку ўладаў Беларусі.

Ціск на палякаў не спыняецца

За кратамі дасюль знаходзіцца адзін з лідараў Саюза палякаў Анджэй Пачобут. Яго затрымалі па «справе палякаў» у сакавіку 2021 года. Таксама па гэтай справе ў сакавіку 2021 года затрымалі Анжаліку Борыс.

Летам 2022 года ў Гродзенскай вобласці пачалі руйнаваць могілкі жаўнераў Арміі Краёвай. Станам на верасень 2022 года, зруйнавалі не менш за шэсць могілак. У верасні 2022 года ўлады пачалі ліквідацыю грамадскага аб’яднання «Вспульнота полякув» (яна ўтварылася ў выніку чарговага расколу ў неафіцыйным Саюза палякаў). У верасні 2022 года ліквідавалі грамадскую арганізацыю «Польска Мацеж Школьна», якая займалася адукацыяй на польскай мове. Дзве польскія школы ў Беларусі - у Гродне і Ваўкавыску — русіфікавалі.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024