У цэнтры Гродна развесілі нямецкія сцягі: здымаюць фільм пра шпіёнаў і архівы Штазі

На былым палацы віцэ-губернатара павесілі сцягі Германскай Дэмакратычнай Рэспублікі, па вуліцы Ажэшкі ездзяць рэтра-аўтамабілі, а «Карчму» на Савецкай перайменавалі ў Cafe. У Гродне здымаюць фільм пра шпіёнаў часоў ГДР.

Здымкі фільма «ГДР» на вуліцы Ажэшка. Фота: Hrodna.life

Здымаць шпіёнскую драму «ГДР» на частцы вуліцы Ажэшкі ў Гродне пачалі 16 лістапада. Здымкі працягнуцца тры дні - да 18 лістапада. Здымачная група прыехала з Расіі, пра гэта Hrodna.life cказаў актор Уладзіслаў Ветраў, які прыехаў з Масквы. У масоўцы занятыя гродзенцы.

Гродна пераўтварылі ў адзін з усходненямецкіх гарадоў канца 1980-х гадоў. Вывескі кафэ і рэстаранаў замянілі нямецкімі назвамі. На вуліцы паставілі газетныя кіёскі, тэлефонныя будкі і слупы афіш, а карту Гродна завесілі партрэтам Карла Маркса.

Здымкі фільма «ГДР» у Гродне. Фота: Hrodna.life
Здымкі фільма «ГДР» у Гродне. Фота: Hrodna.life
Здымкі фільма «ГДР» у Гродне. Фота: Hrodna.life
Здымкі фільма «ГДР» у Гродне. Фота: Hrodna.life
Фільм ГДР Гродна 2022
Здымкі фільма «ГДР» у Гродне. Фота: Hrodna.life

Пра што фільм

Падзеі ў серыяле адбываюцца на мяжы 1980-х — 1990-х гадоў падчас сутычкі за архівы Міністэрства дзяржбяспекі ГДР (Штазі). Галоўны герой серыяла — савецкі разведчык Аляксандр Нячаеў. Ён апынуўся ў цэнтры аперацыі, якую арганізавалі спецслужбы заходніх краін.

Сцягі ГДР на былым палацы віцэ-губернатара на вуліцы Ажэшка. Фота: Hrodna.life

У Берліне адбываюцца мітынгі і пратэсты, людзі патрабуюць аб’яднання ФРГ і ГДР. Гэта прыцягвае супрацоўнікаў спецслужбаў розных краін свету. Іх галоўная цікавасць — дакументы Штазі з дасье на сусветных палітыкаў, дадзенымі аб агентурнай сетцы і іншымі сакрэтамі.

Калі пакажуць фільм

Здымаць серыял пачалі ў пачатку кастрычніка 2022 года. Вытворчасцю фільма займаюцца «Всемирные русские студии» пры саўдзеле тэлекампаніі НТВ. Сам фільм павінны выпусціць на расійскіх стрымінгах восенню 2023 года. На НТВ яго плануюць паказаць вясной 2024 года.

Чытайце таксама: В Польше снимают фильм про Гродно 1939 года. Hrodna.life побывал на съемках

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024