Навіны

Жыць у цэнтры і не мець суседзяў - паглядзіце, які дом прадаецца ў Гродне

У Гродне прадаюць двухпакаёвы дом у гістарычным цэнтры па вул. Урыцкага. Гэта дазволіць жыць у цэнтры горада, але без суседзяў, адзначаюць прадаўцы. На гарышчы можна абсталяваць яшчэ адзін пакой. Варта такі дом 108 725 рублёў (45 000 $).

Дом — аднапавярховы, яго плошча — 39,7 м². У будынку два пакоі. Сцены зроблены з цэглы. Перакрыцці драўляныя, падлогі дашчаныя, сенцы драўляныя.

У доме ёсць цэнтральныя газазабеспячэнне, халоднае водазабеспячэнне, ацяпленне і каналізацыя. Ваду падаграваюць газавай калонкай. У будынку ёсць сенцы, хлеў, падвал. На гарышчы можна ўладкаваць пакой. У доме зроблены касметычны рамонт.

«Калі вы хочаце жыць у гістарычным цэнтры і не мець суседзяў, то гэты варыянт для вас. <…> Кватэра ў доме мае патрэбу ў рамонце. Тут вы зможаце ўвасобіць свае ідэі!», — паведамляюць у «Магазине недвижимости».

З домам ідзе прылеглы зямельны ўчастак плошчай 1,5 соткі, выбрукаваны асфальтам. На яго распаўсюджваецца права пажыццёвага спадчыннага валодання.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Завадской, 13.…

17 мая 2024

Прарэктара з Гродна аштрафавалі за прусакоў у інтэрнаце

На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…

16 мая 2024

У Гродна новы горад-пабрацім. Чым ён вядомы?

Гродна і азербайджанскі горад Габала сталі гарадамі-пабрацімамі. Дамоўленасць пра гэта павінна вывесці супрацоўніцтва на новы…

16 мая 2024

У Гродне ўпершыню пройдзе гарадскі выпускны: калі і дзе?

Гарадскі выпускны ў Гродне ўпершыню пройдзе 14 чэрвеня. Месцам святкавання выбралі Савецкую плошчу. Падчас свята…

16 мая 2024

У Слоніме загарэўся разметачны аўтамабіль дарожнікаў - працоўны загінуў

У Слоніме памёр 26-гадовы працоўны, які пацярпеў пры пажары дарожна-разметачнай машыны. Яго адзенне загарэлася ад…

16 мая 2024

Дыджэй з Гродна выступіць на дабрачынным фэсце ў Варшаве — каб дапамагчы дзецям палітвязняў

Дыджэй з Гродна Schmoltz выступіць на дабрачынным фестывалі Belarus Outside Sound System. Там будуць збіраць…

16 мая 2024