Гістарычны від Вялікай Траецкай у Гродне часткова адновяць: новы будынак з’явіцца паміж сінагогай і ЛОДЭ

На вуліцы Вялікай Траецкай хочуць пабудаваць двухпавярховы будынак, які будзе нагадваць той, што стаяў там у мінулым стагоддзі. Ужо анансаваныя грамадскія абмеркаванні праекта, паведаміў Гродзенскі гарвыканкам.

Месца дзе павінны пабудаваць новы будынак. Крыніца: Яндекс карты

Новы будынак плошчай 500 кв.м. плануюць пабудаваць побач з адрэстаўраваным домам на Вялікай Траецкай, 57. Там хочуць размясціць адміністрацыйна-гандлёвыя памяшканні, месца для гаспадарчага абслугоўвання насельніцтва і грамадскага харчавання. Прылягаючую тэрыторыю плануюць добраўпарадкаваць, азеляніць і арганізаваць паркоўку. Акрамя гэтага, створаць пешаходныя сувязі з улікам існуючага размяшчэння і магчымага руху пешаходаў.

У будынку падключаць электразабеспячэнне, сувязь, водазабеспячэнне і каналізацыю. Цеплазабеспячэнне будзе аўтаномным.

Навошта будаваць на Вялікай Траецкай

Будынак на вуліцы Вялікая Траецкая патрэбны для аднаўлення гістарычнага выгляду вуліцы. Гэта прадугледжана дэтальным планам гістарычнага цэнтра Гродна да 2030 года. Таксама гэта ўцягне ў гаспадарчую дзейнасць незабудаваны ўчастак і гарантуе добраўпарадкаванне прылягаючай тэрыторыі.

Тэрыторыю плошчай 10 сотак прадалі ў лістападзе 2021 года. Цана ўчастка склала 42,8 тыс. рублёў.

Калі адбудуцца грамадскія абмеркаванні

Грамадскія абмеркаванні па ацэнцы ўздзеяння на навакольнае асяроддзе адбудуцца з 6 снежня 2022 па 6 лютага 2023 года.

Сітуацыйная схема размяшчэння будынка. Крыніца: grodno.gov.by/

Што было раней на гэтым месцы?

Яўрэйскі квартал пачаў фарміравацца ў 16 ст. каля Вялікай сінагогі. Да першай паловы 19 ст. гэта быў раён хаатычнай драўлянай забудовы паміж вуліцамі Крывой і Школьнай жыдоўскай. З-за высокай шчыльнасці там часта здараліся пажары.

Вялікая харальная сінагога і Школьны двор. Фота пачатку ХХ ст.

Самы моцны пажар адбыўся ў 1837 г. — згарэла некалькі дзясяткаў дамоў. На знішчаным пажарам месцы ў 1838 г. губернскія ўлады вырашылі зрабіць гандлёвую плошчу, якая цягам некалькіх дзесяцігоддзяў так і называлася — «Школьны двор». Затым, прыкладна з 1880-х, яе называлі «Рыбная плошча», а ў міжваенны час — «Мясны рынак». Месца дзе плануюць будаўніцтва, раней было часткай «Школьнага двара».

Чытайце таксама:

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024