«Гродна Азот» прапанаваў гродзенцам самім абраць, што будзе на месцы прафілакторыя на Томіна

Прадпрыемства ў размясціла ў сваім Telegram-канале апытанку з варыянтамі будучыні тэрыторыі на месцы былога прафілакторыя «Хімвалакна», заўважыў канал Urban Hrodna.

Зараз УП «Азотсервіс» займаецца дэмантажам старога корпуса свайго аздараўленчага цэнтра побач з басейнам «Хімвалакно» на вуліцы Томіна, 26. Прадпрыемства прапанавала выказацца «работнікам „Гродна Азот“, гродзенцам, падпісантам і гасцям канала». У апытанцы прапанавалі магчымыя варыянты выкарыстання тэрыторыі:

  • аб’ект харчавання (кафэ, рэстаран, піцэрыя)
  • паркавая зона адпачынку
  • спартовы комплекс з трэнажорнай залай
  • паркоўка для аўтамабіляў
  • СПА-гатэль/цэнтр з разнастайнасцю працэдур
  • комплекс вулічных трэнажораў

«Цікавыя нестандартныя рашэнні», якія не ўпісваюцца ў прапанаваныя варыянты, прадпрыемства заклікае дасылаць на e-mail: grodnenskiikhimik@mail.ru.

На момант публікацыі ў апытанні перамагаў спартовы комплекс з трэнажорнай залай (33% апытаных), наступным ішоў СПА-гатэль (19%). Менш за ўсё апытаныя хочуць бачыць там паркоўку для аўто (4%).

Чаму зносяць прафілакторый?

Пра знос спальнага корпуса прафілакторыя «Хімвалакна» на Томіна стала вядома ў верасні. Раней аздараўляльны цэнтр планавалі прадаць з паніжэннем кошту на 80% - пакупнікоў гэта не зацікавіла. Будынак знаходзіўся на кансервацыі.

Будынак лічыцца ва ўласнасці «Азота» з 1988 г. У 2014 яго паспрабавалі рэканструяваць, але грошай хапіла толькі на чвэрць запланаванай працы. З 2017 прафілакторый намагаліся прадаваць, спачатку за 2,72 млн руб. Пакупнік не знаходзіўся, кошт падаў. У 2019 за яго прасілі ўжо 630 тыс. рублёў, але гэта нічога не змяніла. З канца 2020 да лета 2021 будынак выстаўлялі на продаж 5 разоў. Апошні аўкцыён па аб’екце быў у снежні 2021 года. Яго прызналі несапраўдным.

Пад знос трапляе толькі спальны корпус, на якім размешчана мазаіка. Басейн мадэрнізаваць змаглі і яго захаваюць. Там ёсць вялікая ванна басейна (25 м) на тры дарожкі і малая, дзе праводзяцца навучальныя заняткі. З дадатковых паслуг — саўна, фітасаўна, салярый, розныя віды масажу, электрагразевыя і працэдуры, фізіятэрапеўтычныя паслугі і касметалогія. Комплекс размешчаны на мяжы Томінскага лесу.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024