У Гродне Тралейбуснае ўпраўленне далучаць да Аўтобуснага парка. Чым гэта дапаможа і як у іншых гарадах?

Аўтобусны парк і Тралейбуснае ўпраўленне ў Гродне аб’яднаюць у адну структуру. Рашэнне аб аб’яднанні прынялі на пазачарговым агульным сходзе акцыянераў Аўтобуснага парка 25 лістапада 2022 года.

Паводле рашэння акцыянераў УПП «Гродненскае тралейбуснае ўпраўленне» далучаць да ОАО «Аўтобусны парк г. Гродна». Аўтобусны парк вядзе сваю гісторыю ў Гродне з 1939 г., Тралейбуснае ўпраўленне існуе з 1974 г.

Зараз Тралейбусны парк у Гродне выконвае функцыі аператара пасажырскіх перавозак — адказвае за ўсе гарадскія маршруткі і змены маршрутаў, кантроль аплаты праезда.

Навошта аб’ядноўваць структуры?

Пра магчымае аб’яднанне казалі летам 2022. У гэтых структурах могуць быць праблемы з прыбытковасцю і колькасцю кіроўцаў, пракаментаваў тады ідэю аб’яднання заснавальнік сайта Petitions.by і кіраўнік праекта «Кошт урада» Уладзімір Кавалкін. «Іх не хапае і яны [чыноўнікі - Hrodna.Life] думаюць, што калі будзе вялікі пул кіроўцаў, то іх можна будзе перакінуць з тралейбусаў на аўтобусы і наадварот. І неяк вырашыць гэтыя праблемы».

На думку эксперта, звычайна аб’ядноўваюць стратныя прадпрыемствы і крыху прыбытковыя. «Робяць гэта дзеля двух рэчаў. Першае — магчыма, стаміліся шукаць новага дырэктара для стратнага прадпрыемства і такім чынам развязваюць праблему. Другая — калі аб’яднаць стратнае прадпрыемства і прыбытковае, то сярэдняе арыфметычнае можа атрымацца такім, што будзе прыбытковае прадпрыемства. То бок, гэта добра для паказчыка і можа зрабіць лепшую статыстыку».

Хто адказвае за транспарт у іншых буйных гарадах Беларусі

У абласных цэнтрах Беларусі існуюць розныя мадэлі працы структур гарадскога транспарта, параўнаў канал Urban Hrodna.

У Брэсце ў 2021 запланавалі аб’яднаць «Брэсцкі аўтобусны парк» з КУТП «Тралейбусны парк» у адзінае УП «Брэсцкі грамадскі транспарт». За рэгулярныя пасажырскія перавозкі з 2017 адказвае «Брэстгартранс».

У Віцебску у ААТ «Віцебскаблаўтатранс» аб’яднаныя «Аўтобусны парк № 1 г. Вітебска» (з 2010) і «Гарадскі электрычны транспарт г. Віцебска» (да 2017 УКТП «Віцебскае трамвайна-тралейбуснае ўпраўленне»).

У Гомелі «Гомельаблпасажыртранс» кіруе «Гомельаблаўтатрансам» (2 аўтобусныя паркі як філіялы), асобным КУП «Гарэлектратранспарт» (2 тралейбусныя дэпо) і прыватнымі перавозчыкамі.

У Магілёве «Аўтобусны парк № 1» (з 2009) і «Тралейбусны парк № 1» (з 2015, былы МГКУП «Гарэлектратранспарт», да 2000 — Магілёўскае тралейбуснае ўпраўленне) — раўнапраўныя філіялы ОАО «Магілёўаблаўтатранс».

У Мінску за ўвесь наземны гарадскі транспарт адказвае КТУП «Мінсктранс». Аўтобусныя, тралейбусныя і трамвайныя дэпо з’яўляюцца яго філіяламі. КУП «Мінскі метрапалітэн» з 2015 асобная структура.

Чытайце таксама:

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024