Навіны

У Еўропе паспрабавалі замерыць гнёзды буслоў: адно з самых вялікіх знайшлося на Гродзеншчыне

Топ-10 самых вялікіх і цяжкіх гнёздаў буслоў вызначылі ў Еўропе. Тры з іх знаходзяцца ў Беларусі, адно ў Галандыі, астатнія — у Польшчы. Адно з беларускіх гнёздаў-рэкардсменаў знайшлося ў Малой Бераставіцы Гродзенскай вобласці. Такія вынікі конкурса, які правёў факультэт біялогіі Універсітэта ў Беластоку.

З ліпеня да кастрычніка 2022 арганізатар конкурса — арнітолаг Адам Збырыт — прымаў фотаздымкі ад аматараў птушак з усёй Еўропы. Агулам яму даслалі здымкі 27 розных буслянак з шасці краін: найбольшыя з іх мелі больш за два метры вышыні і каля двух метраў у дыяметры.

Самая вялікая ў Беларусі буслянка знаходзіцца ў Друі (Віцебская вобласць) — яе дыяметр 2,5 м, вышыня — 1,5 м. Гняздо ў Малой Бераставіцы — 1,5 на 1,5 метры. Трэцяе з найбуйнейшых беларускіх гнёздаў знаходзіцца ў Аршанскім раёне — 1,75 метры вышыні ні 1,5 метры дыяметру.

Чытайце таксама: «Дагонім і перагонім Афрыку». Што пра ідэю Шуневіча страляць буслоў думаюць паляўнічыя і бёрдуочары

Сярэдняя вага аднаго буслінага гнязда ў нашым рэгіёне — 400 кілаграм, сцвярджае Адам Збырыт. Самыя вялікія могуць важыць нават тону. Вага і памер залежаць ад таго, наколькі гняздо старое: буслы штогод разбудоўваюць яго.

«Узважыць» гняздо можна, ведаючы хаця б прыкладныя яго памеры. Навукоўцы з Універсітэта ў Беластоку распрацавалі для гэтай мэты адмысловы калькулятар.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Новы экстрым у Гродне: каля гандлёвага цэнтра катаюць на дрыфт-трайках

Частку ўнутранай паркоўкі гандлёвага цэнтра OldCity аддалі пад арэнду дрыфт-трайкаў. Пакатацца за плату зможа любы ахвочы,…

9 мая 2024

Да двух сутак. Як беларусы стаяць у чэргах на мяжы 9 траўня

У пачатку вялікіх выхадных у Беларусі чэргі на мяжы зноў выраслі - на гэты раз…

9 мая 2024

Нешта пайшло не так: у Гродне закрываюць бар VIP, які толькі адкрыўся

У Гродне закрываецца "VIP bar" на Дзяржынскага, 8А - не прапрацаваўшы і двух месяцаў. Ён…

9 мая 2024

Краму «АвтоЗапчасти» ў Гродне зноў хочуць збанкруціць. Гаспадар скардзіўся на АМАП

Фірму-уладальніка крамы "АвтоЗапчасти" ў Гродне, ТАА "Рукша", зноў хочуць збанкруціць. Банкруцтва хочуць прызнаць праз эканамічны…

8 мая 2024

На літоўска-беларускай мяжы затрымалі два Tesla Cybertruck: падазраюць, што іх везлі ў Расію

Два новенькія электрычныя пікапы Tesla Cybertruck 2023 года выпуску затрымалі літоўскія мытнікі 7 траўня ў…

8 мая 2024

Нерухомасць тыдня: двушка ў гістарычным доме для жыцця ў цэнтры або здачы турыстам

У Гродне прадаецца двухпакаёвая кватэра ў гістарычным цэнтры на вул. Гараднічанская, 27. Яна знаходзіцца ў…

8 мая 2024