Навіны

У Гродне гаражы рэканструююць пад сховішча для небяспечных адходаў

Будынак гаражэй па вул. Курчатава, 1а ў Гродне рэканструююць пад сховішча для адходаў гальванічнай вытворчасці. Пакуль праект на стадыі распрацоўкі праектна-каштарыснай дакументацыі. Папярэдне тэхнічны стан будаўнічых канструкцый і сістэм інжынернага забеспячэння будынка абследуюць.

Закупку праводзіць завод «Белкард». Перамовы правялі 6 снежня, але іх вынікі пакуль невядомыя. На працы даюць 60 дзён пасля падпісання дамовы. Пераможа ўдзельнік, які запатрабуе менш грошай. Прадпрыемства фінансуе праект з уласных сродкаў.

Адходы гальванікі - гэта маса рэчываў, атрыманых у працэсе гальванізацыі (нанясення пласта металу на іншы метал). Дадзеная тэхналогія актыўна выкарыстоўваецца ў машынабудаўнічай і металаапрацоўчай галінах для абароны ад карозіі, павышэння зносаўстойлівасці і паляпшэння знешняга выгляду вырабаў. Гальванічныя адходы, якія змяшчаюць часціцы цяжкіх металаў, — адна з найбольш небяспечных крыніц забруджвання прыроды, паведамляе rcycle.net. Такія адходы трэба дадаткова абясшкоджваць.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024