У гродзенскай ДАІ ёсць прэтэнзіі да камунальнікаў: тыя кепска чысцілі вуліцы ў снегапад

Гродзенская Дзяржаўтаінспекцыя дасць прававую ацэнку рабоце дарожных і камунальных арганізацый у горадзе. Прычына — слабое рэагаванне камунальнікаў на складаныя ўмовы надвор’я.

Аўтобус не можа падняцца ў гару на вуліцы Парыжскай Каммуны. Крыніца: autogrodno.by

У Гродне 26 снежня адбыўся буйны снегапад. Супрацоўнікі ДАІ за суткі аформілі 41 дарожна-транспартнае здарэнне, 16 з іх паводле еўрапратаколу. Паводле ДАІ цяжкіх аварый не было.

Агулам у Гродзенскай вобласці супрацоўнікі ДАІ выязджалі 52 разы на паведамленні аб сутыкненнях.

Якія былі самыя аварыйныя месцы

Самымі аварыйнымі месцамі ДАІ назвалі вуліцу Маслакова, кальцавое скрыжыванне вуліц Горакага, Дубко і Бульвара Ленінскага камсамола каля радзільні, а таксама скрыжыванні і ўздымы вуліц.

Аварыя ў Гродне падчас снегападу 26 снежня. Крыніца: autogrodno.by

Рух спынялі аўтобусы, якія не маглі падняцца ў гору

Аўтобусы не маглі падняцца на вуліцу Гарнавых і вуліцу Маставую з боку Старога моста. Яшчэ адзін аўтобус не змог падняцца ў гору каля медычнага каледжа. На новай развязцы каля «Азота» фура на магла падняцца, каб выехаць на трассу М6.

Рух спыняўся на завулку Віленскім, а таксама на павароце з вуліцы Маставой на вуліцу Парыжскай камуны. Там дарогу заблакаваў аўтобус.

У абед сэрвіс «Яндекс Карты» ацэньваў заторы ў горадзе як 10-бальныя.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024