У Гродзенскім гарвыканкаме новае прызначэнне: вось хто цяпер кіруе будаўніцтвам

Кіраўніком упраўлення будаўніцтва, архітэктуры і горадабудаўніцтва Гродзенскага гарвыканкама прызначылі Дзяніса Конана. Пра гэта паведаміў тэлеканал «Гродна Плюс». Канал называе чыноўніка «галоўным архітэктарам» горада, але гэта не зусім правільна.

Новы кіраўнік ўпраўлення будаўніцтва, архітэктуры і горадабудаўніцтва (злева) і старшыня гарвыканкама Мечыслаў Гой (з права). Крыніца: grodnoplustv.by

Што вядома пра Конана

Дзяніс Конан скончыў Брэсцкі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт. Працаваў у Гродзенскай гарадской жыллёва-камунальнай гаспадарцы. У 2020 годзе быў кіраўніком аддзела тэхнічнага нагляду. З 2021 года займаў пасаду кіраўніка аддзела добраўпарадкавання.

Да Конана кіраўніком упраўлення будаўніцтва, архітэктуры і горадабудаўніцтва больш за два гады быў Дзмітрый Сініца.

Пасады «галоўны архітэктар» у Гродне больш не існуе

У 2020 годзе замест аддзела архітэктуры і горадабаўніцтва стварылі аб’яднанае ўпраўленне будаўніцтва, архітэктуры і горадабудаўніцтва. Тады ж скасавалі пасаду галоўнага архітэктара.

У размовах з Hrodna.life гродзенскія архітэктары тады крытычна ацэньвалі гэтую ініцыятыву гарвыканкама. Яны тлумачылі, што проста будаўніцтва і горадабудаўніцтва — розныя сферы дзейнасці, а ў будаўнікоў і архітэктараў, фактычна, розныя «мовы» працы.

Чытайце таксама: У Гродне прыбралі пасаду галоўнага архітэктара. Як гэта паўплывае на горад

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024