Навіны

Глядзіце, якія двары адрамантуюць у Гродне ў 2023. Такога маштабнага рамонту не было ўжо 20 гадоў

У 2023 годзе ў Гродне плануюць адрамантаваць 50 двароў і 16 вуліц. Працы павінны пачаць у бліжэйшыя дні, паведаміў тэлеканал «Гродна Плюс» са спасылкай на гарадскую ЖКГ.

Гродзенскі двор на вуліцы Кляцкова. Ілюстрацыйнае фота Hrodna.life

Спіс аб’ектаў ужо склалі і зацвердзілі, фінансаванне таксама прадугледзелі. На праблемных тэрыторыях хочуць замяніць асфальт і бардзюры, прывесці да ладу пешаходныя сцежкі і заезды. Там, дзе будзе неабходнасць, спілуюць старыя дрэвы і пасадзяць новыя.

Якія двары адрамантуюць і заасфальтуюць у 2023 годзе

  • вул. Леніна, 24, 26, 30;
  • вул. Паповіча, 15, 33;
  • вул. Вольгі Соламавай, 62, 68, 84, 88, 90, 92,96,98,98/1, 100;
  • праспект Касманаўтаў, 50;
  • вул. Белуша, 2
  • вул.Савецкіх пагранічнікаў, 51/1, 51/2;
  • Друскенікскі тупік, 2;
  • праспект Будаўнікоў, 9, 11, 13, 17 А, 21, 23, 25, 27, 29, 29А;
  • праспект Янкі Купалы, 20, 22,24;
  • праспект Кляцкова, 98;
  • вул. Гая, 11, 17, 17 А, 19, 21, 23, 25, 27, 29;
  • вул. Лізы Чайкінай, 26;
  • вул. Фурсенка, 4;
  • вул. Грыгаровіча, 3;
  • вул. Садакова 4 А, 6.

Якія вуліцы і дарогі заасфальтуюць у 2023 годзе

  • вул. Свярдлова;
  • вул. Лізы Чайкінай;
  • вул. Рэпіна;
  • вул. Дарвіна;
  • вул. Урублеўскага;
  • вул. Курчатава;
  • праспект Будаўнікоў;
  • вул. Асфальтная;
  • вул. Забалаць;
  • вул. 1 мая;
  • участак дарогі Н-6052 ад аўтадарогі М-6 да кальцавой развязкі на Скідзельскай шашы;
  • пад’езд да прадпрыемства «Гроднадругчармет» ад Скідзельскай шашы ў раёне ТЭЦ-2;
  • вул. Цітова на ўчастку ад вул. Савецкіх пагранічнікаў да вул. Лелявеля
  • праспект Касманаўтаў;
  • вул. Паповіча на ўчастку ад вуліцы Савецкіх пагранічнікаў да вул. Вясенняя;
  • вул. Старамалышчынская на ўчастку ад вул. Белыя Росы да разваротнага кола «Забалаць» праз чыгуначны пераезд.

Першае маштабнае абнаўленне за 20 гадоў

За пяць гадоў камунальныя службы плануюць адрамантаваць усе гарадскія двары. У 2022 годзе ў Гродне адрамантавалі больш за 50 тэрыторый. Але Гродзенскі гарадскі выканаўчы камітэт планаваў адрамантаваць 150 двароў.

У 2022 годзе ў Гродне налічваласая 500 дваровых тэрыторый, якія патрабуюць рамонта. Год таму гарвыканкам планаваў іх адрамантаваць на працягу 3 — 3,5 гадоў. Паводле «Гродна Плюс», гэта першае настолькі маштабнае абнаўленне за апошнія 20 гадоў.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Натарыус адмовіўся рабіць даверанасць для гродзенца са спісу «тэрарыстаў». Той паскардзіўся ў суд

Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…

17 мая 2024

У актывісткі страйкама з Гродна на радзіме арыштавалі маёмасць

На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…

17 мая 2024

Дзяўчынку, якая выпала з атракцыёна ў Лідзе, перавялі з рэанімацыі ў траўматалогію. Што з ёй зараз?

Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…

17 мая 2024

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024

Прарэктара з Гродна аштрафавалі за прусакоў у інтэрнаце

На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…

16 мая 2024