Гродзенскі пункт утрымання бадзяжных жывёл перапоўнены. Сілы валанцёраў - на мяжы магчымасцяў

Гродзенская «Спецыялізаваная аўтамабільная гаспадарка» (САГ) перапоўненая бадзяжнымі катамі. Валанцёры шукаюць ім гаспадароў, бо іх магчымасці «на грані». Пра гэта яны паведамілі ў Instagram.

Каты ў перапоўненым САГ. Крыніца: Instagram animalsgrodno

«САГ перапоўнены! Столькі жывёлаў не было яшчэ ніколі - валанцёры на грані сваіх магчымасцяў! І размова не толькі пра фізічныя, але і маральныя! Няпроста, дакладна вельмі складана ўсведамляць той факт, што кожны дзень можа быць апошнім! Кацейкі маюць вялікую патрэбу ў доме альбо ператрымцы», — напісалі валанцёры.

Жывёлаў могуць знішчыць

У Гродне адловам і знішчэннем бадзяжных жывёлаў займаецца САГ. Паводле закону, жывёлаў могуць утрымліваць не больш за пяць дзён. За гэты час жывёла можа знайсці старога альбо новага гаспадара.

Штогод у горадзе знішчаюць каля 5000 бадзяжных катоў і сабак. Пра гэта ў 2021 годзе казалі зооваланцёры.

Што робяць з бадзяжнымі жывёламі ў іншых краінах

Польшча

Калі на вуліцы заўважаць бадзяжную жывёлу, людзі павінны патэлефанаваць ратавальнікам і паведаміць пра гэта. Пасля чаго прыедзе патруль і забярэ жывёлу. Катам і сабакам даюць месца ў дзяржаўных прытулках альбо ў валанцёраў. Да таго моманту, як знойдзецца новы гаспадар, жывёлу гадуюць і лекуюць.

Штогод 0,5% падаткаў жыхароў Польшы (каля $ 20 млн) сыходзіць на ўтрыманне, харчаванне і лекаванне бадзяжных жывёлаў.

Літва

У Літве таксама адлаўліваюць бадзяжных жывёлаў. У адрозненні ад Польшчы, там іх могуць усыпіць. Але ў 2019 годзе колькасць бадзяжных жывёлаў у Вільні зменшылася. Таму мясцовыя ўлады вырашылі ўтрымліваць жывёлаў неабмежаваны час за сродкі гарадскога бюджэта.

Грузія

У Грузіі бадзяжных сабакаў адлоўліваюць, але не знішчаюць. Жывёлу стэрэлізуюць і чыпуюць. Таму на вуліцах грузінскіх гародоў можна сустрэць шмат сабакаў са спецыяльнай біркай на правым вуху. Улік і адлоў бадзяжных катоў у Грузіі не вядуць.

Чытайце таксама:

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024