Закінуты гродзенскі аэравакзал ператвораць у лагістычны цэнтр

Міжнародны лагістычны хаб хочуць арганізаваць на месцы недабудаванага аэравакзала ў Абухаве пад Гродна. Там плануюць размясціць аб’екты оптавага і рознічнага гандлю, паведамілі на сайце свабоднай эканамічнай зоны (СЭЗ) «Гроднаінвест».

Будынак аэравакзала. Крыніца: realt.onliner.by

Рэканструяваць будынак будзе ТАА «ЗахадТрансМяжа» — рэзідэнт свабоднай эканамічнай зоны (СЭЗ) «Гроднаінвест». Туды кампанія ўвайшла ў 15 лютага 2023 года акурат з праектам пераўтварэння даўгабуда ў Абухаве.

Колькі будзе каштаваць рэканструкцыя

На месцы аэравакзала створаць комплекс адміністрацыйна-гаспадарчых і складскіх памяшканняў, пабудуюць пад’яздныя шляхі, паркоўкі, рулежныя дарожкі для самалётаў і грузавы перон. Існуючыя пабудовы часткова зруйнуюць.

На рэалізацыю праекта плануюць выдаткаваць $ 35 млн. Першую чаргу будаўніцтва плануюць скончыць да канца 2025 года. Гэта дазволіць арганізаваць каля 100 працоўных месцаў.

Навошта яшчэ адзін лагістычны цэнтр

У СЭЗ «Гроднаінвест» лічаць, што новы комплекс палепшыць лагістычны патэнцыял Гродзенскай вобласці і прыцягне інвестыцыі. Ён дазволіць стварыць спалучэнне лагістычных цэнтраў у Брузгах (аўтамабільны і чыгуначны), у Абухаве (аэрапорт), а таксама ў Свіслачы (аўтамабільны і ў планах чыгуначны).

Польшча часткова закрыла мяжу з Беларуссю, у тым ліку пункты пропуску, побач з якімі ўжо былі пабудаваныя буйныя лагістычныя цэнтры. Зараз не працуюць пункты «Брузгі» (закрыты з лістапада 2021) і «Берастаіца» (з лютага 2023). Там лагістычныя цэнтры дзейнічалі з 2016 і 2019 гадоў адпаведна. Побач з Бераставіцай планавалі таксама збудаваць новую зону чакання для грузавікоў.

Даўгабуд прадавалі 11 гадоў

Аэравакзал каля Абухава пачалі будаваць у 1985 годзе. Да пачатку 1990-х паспелі пабудаваць 9-павярховы адміністрацыйны корпус на 18,5 тысяч квадратных метраў, залы чакання і эстакады. З развалам СССР будаўніцтва замарозілі.

Будынак спрабавалі прадаць 11 гадоў. За гэты час цана аэравакзала змянялася ад 23 млн недэнамінаваных рублёў у 2010 годзе (сёння — 2,3 тыс. рублёў) да 1 базавай велічыні (21 рубель) у 2016. У 2020 цана будынка склала 185 рублёў. За столькі ж яго і выкупілі ў траўні 2021.

Чытайце таксама: Аэравакзал за $ 40. З аўкцыёну прадалі самы вялікі занядбаны будынак Гродна

Падзяліцца

Апошнія запісы

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024

Прарэктара з Гродна аштрафавалі за прусакоў у інтэрнаце

На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…

16 мая 2024

У Гродна новы горад-пабрацім. Чым ён вядомы?

Гродна і азербайджанскі горад Габала сталі гарадамі-пабрацімамі. Дамоўленасць пра гэта павінна вывесці супрацоўніцтва на новы…

16 мая 2024

У Гродне ўпершыню пройдзе гарадскі выпускны: калі і дзе?

Гарадскі выпускны ў Гродне ўпершыню пройдзе 14 чэрвеня. Месцам святкавання выбралі Савецкую плошчу. Падчас свята…

16 мая 2024

У Слоніме загарэўся разметачны аўтамабіль дарожнікаў - працоўны загінуў

У Слоніме памёр 26-гадовы працоўны, які пацярпеў пры пажары дарожна-разметачнай машыны. Яго адзенне загарэлася ад…

16 мая 2024