Былую паліклініку на вуліцы Міцкевіча, 5 прадалі з аўкцыёна 17 лютага 2022 года. Цана будынка склала 74 тыс. рублёў, паведаміў «Вечерний Гродно». Там плануюць адкрыць краму атрыбутыкі для фанатаў гульняў, анімэ і серыялаў ад сеткі «Суперлама».
Будынак былой паліклінікі размяшчаецца паміж былым галоўным офісам «Белінвестбанка» і драўляным «домам з цмокамі». Апошнія гады пабудова пуставала. Першыя раз будынак спрабавалі прадаць з аўкцыёна ў жніўні 2022 года. Тым разам кошт аб’екта складаў 109 тыс. рублёў. Але праз адсутнасць пакупнікоў аўкцыён не адбыўся.
На другім аўкцыёне кошт будынка знізілі на 50%, да 58 тыс. рублёў. Таргі адбываліся паміж двума ўдзельнікамі аўкцыёна. У выніку будынак выкупіла фірма «Суперлама» за 74 тыс. рублёў.
Будынак на вуліцы Міцквевіч, 5 пабудавалі ў 1932 годзе. Ён мае склеп і прыбудову. Сцены з бруса, абліцаваныя цэглай. Перакрыцці і падлога ў доме дашчаныя. Плошча амаль 152 кв. м. Камунікацый на ўчастку няма.
Паводле правілаў аўкцыёна, новы ўладальнік будынка павінен не больш чым праз тры гады ўвесці пабудову ў эксплуатацыю. Будынак знаходзіцца на тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці «Гістарычны цэнтр горада Гродна». Таму ўладальніку забаронена знішчаць, наносіць шкоду, псаваць тэхнічны стан будынка, а таксама змяняць архітэктуру яго фасада.
На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…
Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…
Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…
Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…
Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…
У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…