Навіны

Беларусь больш не гасцінная? Улады выпраўляюць з Беларусі мігрантаў з Сірыі, Палестыны і Шры-Ланкі. А раней ладзілі для іх фестываль на мяжы

Ад пачатку 2023 улады сталі больш жорстка кантраляваць законнасць знаходжання замежнікаў на тэрыторыі Беларусі. А яшчэ ў 2021 для мігрантаў праводзілі на мяжы фестываль «Беларусь гасцінная» і арганізоўвалі часовае жытло.

Афармленне недакументаваных мігрантаў. Скрыншот рэпартажу «Гродна Плюс»

Ад 15 да 17 лютага беларуская міліцыя праводзіла мерапрыемства «Нелегал». У Гродзенскай вобласці працавалі сумесна з Дзяржаўным памежным камітэтам. У выніку УУС выявіла 181 факт парушэння міграцыйнага заканадаўства. З іх 11 аднеслі да парушэння парадку працы.

Затрымлівалі грамадзян Туркменістана, Сірыі і Шры-Ланкі.

На адным з прадпрыемстваў працавалі пяць грамадзян Туркменістана. Іх прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці і распачалі адміністрацыйны працэс супраць прадпрыемства.

Таксама сілавікі выявілі чатыры групы замежнікаў. Яны незаконна знаходзіліся ў Беларусі. Сярод іх 11 грамадзян Сірыі, 3 — Шры-Ланкі і асобы без грамадзянства, якія прыехалі з Палестыны.

Мігрантаў затрымалі ў Бераставіцкім і Гродзенскім раёнах, а таксама ў Кастрычніцкім раёне Гродна. Дзевяць з іх ужо выправілі з Беларусі.

Ад пачатку 2023 года на Гродзеншчыне затрымалі 31 чалавека, якія знаходзіліся ў Беларусі незаконна. У 2022 годзе такіх затрыманых было 270.

Недакументаваныя мігранты ў Гродне. Скрыншот рэпартажу «Гродна Плюс»

Не першыя затрыманні ў 2023 годзе

Раней, 18 лютага, міліцыя паведаміла пра групу з 94 нелегальных мігрантаў на аграсядзібе пад Мінскам. Іх затрымлівалі з АМАПам. Мігранты аказаліся грамадзянамі Алжыра, Афганістана, Егіпта, Емена, Ірака, Сірыі, Марока і Пакістана. Яны заехалі ў Беларусь з Расіі наземным транспартам і не мелі беларускіх візаў. Пазней планавалі перабрацца ў Еўропу.

Частку гэтых мігрантаў ужо дэпартавалі, частку затрымалі для высвятлення асобы. 54 замежнікі атрымалі адміністрацыйныя штрафы і права добраахвотна пакінуць краіну. У чацвярых ўжо была забарона на ўезд у Беларусь, атрыманая раней.

Паводле закону, большасць замежнікаў, якія прыехалі ў Беларусь, павінны зарэгістравацца напрацягу 10 каляндарных дзён.

Год таму мігрантам не перашкаджалі і нават дапамагалі

Абвастрэнне сітуацыі з мігрантамі, якія спрабавалі незаконна перасекчы польскую, літоўскую і латышскую межы з боку Беларусі, доўжылася амаль год. 26 траўня 2021 года Аляксандр Лукашэнка заявіў: «Мы спынялі наркотыкі і мігрантаў — зараз будзеце самі іх есці і лавіць». Імавернасць таго, што Беларусь у адказ на санкцыі Захаду праз палітвязняў пачне прапускаць мігрантаў, разглядалася экспертамі яшчэ ў 2011 годзе.

Плынь мігрантаў з Блізкага Усходу павялічылася ў траўні 2021. За 2021 год іх стала больш у 4 разы. Беларускія памежнікі не перашкаджалі спробам перасекчы межы ЕС з боку Беларусі, а міграцыйная служба не цікавілася наяўнасцю рэгістрацыі ў гэтых замежнікаў. У адказ памежнікі суседніх краін атрымалі права адпраўляць назад мігрантаў, якія нелегальна ўехалі з Беларусі.

Праз збор групы ў некалькі тысяч мігрантаў каля мяжы ў лістападзе 2021 Польшча закрыла памежны пераход «Кузніца» («Брузгі»). Мігранты зладзілі штурм, пасля якога засталіся стаяць лагерам ля нейтральнай паласы. Пазней беларускі бок размясціў іх у транспартна-лагістычным цэнтры побач з пунктам пропуску. Туды прывозілі гуманітарную дапамогу і прыязджаў Лукашэнка, афіцыйная прэса называла прыезджых уцекачамі. Мігранты пакінулі лагістычны цэнтр толькі ў сакавіку 2022. Частку з іх эвакуявалі рэйсам з Мінска ў Эрбіль, іншыя чакалі наступных рэйсаў. Памежны пераход у Кузніцы зачынены і цяпер.

Чытайце таксама: Некоторые пришли пешком, визы просрочены, понимают, что их используют. Что рассказали мигранты из лагеря под Гродно

Пра спробы незаконнага перасячэння мяжы і арышты людзей, якія ўдзельнічаюць у злачынных схемах перавозкі мігрантаў далей на Захад паведамляюць дагэтуль. Беларускі бок паведамляе пра смерці людзей на мяжы і вінаваціць у гэтым памежнікаў краін ЕС.

У 2021 годзе Беларусь была «гасціннай»

У снежні 2021 года ўлады арганізавалі фестываль фарбаў «Беларусь гасцінная» для дзяцей мігрантаў. Яго праводзіў Гродзенскі абласны камітэт БРСМ на тэрыторыі лагістычнага цэнтра каля польска-беларускай мяжы.

Фестываль у лагістычным цэнтры. Крыніца: belta.by
Падзяліцца

Апошнія запісы

Загадчыцу інтэрната ў Гродне аштрафавалі за нямытыя пліты

Загадчыца аднаго з інтэрнатаў у Гродне не ўсачыла за тым, каб паддоны электраплітаў на кухні…

7 мая 2024

Колькасць пасажыраў зменшылася на 99%, страты больш за 8,5 млн. Што зараз з гродзенскім аэрапортам у Абухаве?

За чатыры гады колькасць пасажыраў гродзенскага аэрапорта знізілася за 99% – з 10 000 да…

7 мая 2024

Магічны відэарэгістратар. Збітаму ДАІшнікамі рабочаму не паверыў мясцовы суд — але ў яго ёсць шанец іх пакараць

Рабочага Белспажыўтаварыства збілі двое ДАІшнікаў - у іх аўтамабілі і кабінеце РАУС. Пра гэта ён…

7 мая 2024

«Вольнае валоданне літоўскай, англійскай, польскай, нямецкай». ТОП-5 самых аплочваемых вакансій Гродзенскай вобласці

У пяцёрцы самых прыбытковых вакансій – дырэктар, кіраўнікі зменаў і аддзелаў, а таксама маркетолаг. Hrodna.life…

7 мая 2024

На «Гродна Азот» забароняць карыстацца смартфонамі і выходзіць у інтэрнэт

На «Гродна Азот» і прадпрыемствах, у якіх ён выступае заснавальнікам, супрацоўнікам забароняць карыстацца смартфонамі і…

6 мая 2024

Вайскоўцы кампенсавалі шкоду пацярпеламу гродзенцу — а цяпер забіраюць грошы ў вінаватых

Двух адказчыкаў прызналі вінаватымі ў нядбалым стаўленні да службы, якое прывяло да цяжкіх цялесных пашкоджанняў…

6 мая 2024