У Гродзенскай вобласці супраць трох чалавек узбудзілі крымінальныя справы за садзеянне экстрэмісцкай дзейнасці

Тры крымінальныя справы за садзеянне экстрэмісцкай дзенасці распачалі ў Гродзенскай вобласці з 20 па 26 лютага, паведаміла афіцыйная прадстаўніца абласнога Упраўлення Следчага камітэта Іна Пазняк.

Зала суда. Ілюстрацыйнае фота: Hrodna.life

Супраць каго распачалі крымінальныя справы

Супрацоўнікі Дзятлаўскага раённага аддзела Следчага камітэта распачалі крымінальную справу супраць 41-гадовага праграміста, ураджэнца Гомеля. У красавіку 2022 года ён даў інтэрв'ю інтэрнэт-рэсурсу, які прызнаны экстрэмісцкім. Зараз сілавікі высвятляюць месца яго знаходжання, бо па месцы рэгістрацыі ў Дзятлаве ён не жыве. За тое ж — інтэрв'ю экстрэмісцкаму рэсурсу — Гродзенскі міжраённы аддзел Следчага камітэта распачаў крымінальную справу супраць 21-гадовай гродзенкі.

Яшчэ адну справу распачалі супраць 29-гадовай жыхаркі Пружанскага раёна. Жанчына дала інтэрв'ю інтэрнэт-рэсурсам, якія прызналі экстрэмісцкімі фармаванням. Зельвенскі раённы аддзел Следчага камітэта абвінавачвае яе па ч.1 і ч.2 арт.361−4 (садзеянне экстрэмісцкай дзейнасці, у тым ліку паўторна). Зараз жанчына знаходзіцца ў зняволенні.

Паводле следчых, жанчына была адміністратарам аднаго з пратэстных Telegram-каналаў. У 2020 годзе яе прыцягвалі да адміністрацыйнай адказнасці за ўдзел у несанкцыянаваным мітынгу. Жанчына гэта пацвердзіла. Таксама яна распавяла, што пасля падзей 2020 года жыла ў Польшчы, Італіі, Нідэрландах. Яе затрымалі па вяртанні ў Беларусь у пачатку 2023 года.

Што пагражае за садзеянне экстрэмісцкай дзейнасці

У 2021 годзе ў Крымінальны кодэкс уключылі артыкул 361−4. Ён прадугледжвае адказнасць за садзеянне экстрэмісцкай дзейнасці. Пакаранне па гэтым артыкуле — абмежаванне волі ад двух да пяці гадоў, альбо пазбаўленне волі ад трох да сямі гадоў.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У актывісткі страйкама з Гродна на радзіме арыштавалі маёмасць

На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…

17 мая 2024

Дзяўчынку, якая выпала з атракцыёна ў Лідзе, перавялі з рэанімацыі ў траўматалогію. Што з ёй зараз?

Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…

17 мая 2024

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024

Прарэктара з Гродна аштрафавалі за прусакоў у інтэрнаце

На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…

16 мая 2024

У Гродна новы горад-пабрацім. Чым ён вядомы?

Гродна і азербайджанскі горад Габала сталі гарадамі-пабрацімамі. Дамоўленасць пра гэта павінна вывесці супрацоўніцтва на новы…

16 мая 2024