Навіны

Гульцоў гродзенскай Night City выклікаюць пакаяцца да сілавікоў

Гродзенскі ГУБАЗіК выклікае на «прафілактычную гутарку» ўдзельнікаў гульні Night City. Вядома як мінімум пра пяць выклікаў. Прычына — данаты на дапамогу рэпрэсаваным і фотаздымкі ў сацыяльных сетках, паведаміла «Гарадзенская праваабарона».

Сілавікі ў Гродне. Ілюстрацыйнае фота Hrodna.life

Адну з удзельніц гульні выклікалі ў Камітэт дзяржаўнай бяспекі. Таксама ў яе дома вынялі ўсю тэхніку. «Зараз вядомыя прозвішчы трох чалавек [якіх выклікаюць на „гутарку“ — Hrodna.life], яшчэ двух чалавек бачылі ў Telegram-канале сілавікоў», — сказаў Hrodna.life адзін з гульцоў і арганізатараў Night City Андрэй Мялешка.

Чаго хочуць сілавікі

Cілавікі прапануюць прыйсці з павіннай на «прафілактычную гутарку», выдаліць усе свае каментары і «пайсці дадому спаць спакойна».

Чытайце таксама: В Гродно появился Telegram-канал, который деанонимизирует участников протеста

Некаторыя з удзельнікаў гульні, якіх выклікаюць, працуюць у сферы IT. На думку Андрэя Мялешкі, тое, што яны паралельна граюць у Night City, можа быць супадзеннем.

Адкуль сілавікі могуць ведаць пра данаты

Facebook Pay захоўвае і не выдаляе з кабінета звесткі пра тое, куды данаціў карыстальнік. Атрымаўшы доступ да акаўнта, сілавікі атрымоўваюць доказ, што данат быў накіраваны на грамадска-палітычныя кампаніі. Таксама сілавікі працуюць па спісах з банкаў, шукаючы там плацяжы на карысць Facebook. Сёння гэта асноўны шлях выхада на донараў, напісаў у сваім Telegram-канале кіраўнік фонда BYSOL Андрэй Стрыжак.

Што такое Night City

Night City — інтэрактыўная гульня з элементамі логікі і рызыкі. Каманды ўдзельнікаў перасоўваюцца па начным горадзе, каб шукаць і разгадваць заданні. Разгадаўшчы задачу, яны атрымліваюць падказку куды трэба рухацца далей. Night City існуе з пачатку 2000-х гадоў. З 2021 года ў Гродне гульню не праводзяць. Але гульцы ўдзельнічаюць у міжнародных гульнях у іншых гарадах.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024