Навіны

Помнік Ларысе Геніюш у Зэльве могуць знесці. Не хапае аднаго дазволу

Помнік беларускай паэтцы Ларысе Геніюш на тэрыторыі царквы Святой Жываначальнай Тройцы ў Зэльве пад пагрозай зносу. Пра гэта Адміністрацыю прэзідэнта просіць гродзенская актывістка Вольга Бондарава. Яна прапануе ліквідаваць помнік «без прыцягнення непатрэбнай увагі грамадскасці».

Помнік усталявалі ў 2003 годзе. Устаноўку не ўзгаднілі з адміністрацыяй горада, аднак на адкрыцці праводзілі літургію сакратар Гродзенска-Ваўкавыскай епархіі айцец Анатоль, настаяцель гродзенскай Каложскай царквы Аляксандр і настаяцель зэльвенскай царквы айцец Аляксандр.

Бондарава правяла кансультацыі з начальнікам упраўлення па ідэалагічнай рабоце і па справах моладзі Гродзенскага аблвыканкама Ігарам Булаўкам і намеснікам старшыні Зэльвенскага райвыканкама па ідэалагічнай рабоце Галінай Раманчук. Яны пагадзіліся з неабходнасцю зносу помніка.

Паколькі было благаслаўленне, на знос трэба атрымаць дазвол царквы. Восенню 2022 года Бондарава накіравала зварот на імя мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Веніяміна з просьбай даць згоду Праваслаўнай Царквы на ліквідацыю помніка ў Зэльве, паведаміла актывістка кіраўніку Адміністрацыі прэзідэнта Ігару Сергіенку. Яна просіць даць ацэнку ўстаноўцы і садзейнічаць у ліквідацыі «без прыцягнення непатрэбнай увагі грамадскасці».

Таксама Бондарава папрасіла генеральнага пракурора Андрэя Шведа пакараць адказных за ўстаноўку помніка — мясцовыя і абласныя ўлады.

Бондарава лічыць, што наяўнасць помніка парушае Закон Рэспублікі Беларусь «Аб недапушчэнні рэабілітацыі нацызму». На думку Вольгі, помнік прыносіць «невымоўныя пакуты ветэранам Вялікай Айчыннай вайны, ўсё яшчэ жывуць, і вязням германскіх канцлагераў».

Бібліятэка адмовілася ад імя Геніюш

Бібліятэка ў Каложскай царкве перастала насіць Ларысы Геніюш яшчэ вясной 2022, паведамляе Вольга Бондарава. Пра гэта яна ў канцы 2022 года прасіла Веніяміна, мітрапаліт Мінскага і Заслаўскага, Патрыяршага экзарха ўсяе Беларусі.

На сайце царквы навіны 2016 года аб адкрыцці парафіяльнай бібліятэкі ў гонар Ларысы Геніюш ужо няма, заўважыў Telegram-канал «Хрысціянская візія».

Хто такая Ларыса Геніюш?

Ларыса Геніюш-беларуская паэтка, генэральны сакратар Ураду БНР на эміграцыі. Родам са Жлобаўцаў Воўпінскай воласці Гродзенскага павета. Зараз гэта Ваўкавыскі раён Гродзенскай вобласці. У Зэльву пераехала да мужа. Бацька Ларысы быў расстраляны як кулак, а маці і дзве малодшыя сёстры сасланыя ў Казахстан, адкуль так і не вярнуліся. Два браты Ларысы загінулі ў баях Другой сусветнай вайны. Пасля вайны была арыштаваная і атрымала 25 гадоў лагераў, з якіх адбыла восем гадоў. Беларусы тройчы звярталіся ў пракуратуру па рэабілітацыю паэткі-у 1956, 1999 і 2017 гадах, але атрымлівалі адмовы.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Загадчыцу інтэрната ў Гродне аштрафавалі за нямытыя пліты

Загадчыца аднаго з інтэрнатаў у Гродне не ўсачыла за тым, каб паддоны электраплітаў на кухні…

7 мая 2024

Колькасць пасажыраў зменшылася на 99%, страты больш за 8,5 млн. Што зараз з гродзенскім аэрапортам у Абухаве?

За чатыры гады колькасць пасажыраў гродзенскага аэрапорта знізілася за 99% – з 10 000 да…

7 мая 2024

Магічны відэарэгістратар. Збітаму ДАІшнікамі рабочаму не паверыў мясцовы суд — але ў яго ёсць шанец іх пакараць

Рабочага Белспажыўтаварыства збілі двое ДАІшнікаў - у іх аўтамабілі і кабінеце РАУС. Пра гэта ён…

7 мая 2024

«Вольнае валоданне літоўскай, англійскай, польскай, нямецкай». ТОП-5 самых аплочваемых вакансій Гродзенскай вобласці

У пяцёрцы самых прыбытковых вакансій – дырэктар, кіраўнікі зменаў і аддзелаў, а таксама маркетолаг. Hrodna.life…

7 мая 2024

На «Гродна Азот» забароняць карыстацца смартфонамі і выходзіць у інтэрнэт

На «Гродна Азот» і прадпрыемствах, у якіх ён выступае заснавальнікам, супрацоўнікам забароняць карыстацца смартфонамі і…

6 мая 2024

Вайскоўцы кампенсавалі шкоду пацярпеламу гродзенцу — а цяпер забіраюць грошы ў вінаватых

Двух адказчыкаў прызналі вінаватымі ў нядбалым стаўленні да службы, якое прывяло да цяжкіх цялесных пашкоджанняў…

6 мая 2024