Маршруткі «Гродна — Мінск» больш не будуць адпраўляцца з чыгуначнага вакзала. Для іх знайшлі новае месца

Прыпынак міжгародніх маршрутак каля чыгуначнага вакзала перанясуць. З 2 сакавіка 2023 года маршруткі будуць адпраўляцца з паркоўкі насупраць польскага консульства, паведаміў AutoGrodno.by са спасылкай на гродзенскіх перавозчыкаў.

«Мы атрымалі дакумент ад „Аператара пасажырскіх перавозак“ аб тым, што забараняецца пасадка, высадка пасажыраў пры выкананні міжгародніх перавозак на прывакзальнай плошчы чыгуначнага вакзала ў Гродне», — сказалі перавозчыкі.

Схема з абазначэннем новага месца адпраўлення міжгародніх маршрутак «Гродна-Мінск». Крыніца: аutogrodno.by

Чаму пераносяць стаянку?

Паводле перавозчкаў, пытанне пераноса стаянкі падымалі раней. Верагодная мэта — разгрузіць прывакзальную плошчу.

Раней на гэтым месцы размяшчаліся кіёскі, у якіх прадавалі білеты на міжнародныя аўтобусы. Адтуль яны і адпраўляліся. Калі шапікі прыбралі, аўтобусы працягвалі адтуль ад’язджаць.

«Калі пачала развівацца сетка маршрутак „Гродна — Мінск“, то перавозчыкі абралі гэтае месца як зручную для пасажыраў кропку, бо побач знаходзяцца аўтобусныя прыпынкі і сам чыгуначны вакзал», — патлумачылі суразмоўцы Autogrodno.by.

ДАІ пра прычыны пераносу: парковачных месцаў не хапала, былі праблемы з рухам гарадскога транспарта

«У часы пік, раніцай і ўвечары, калі назіраецца найбольш актыўная міграцыя пасажыраў, рух па паркоўцы станавіўся інтэнсіўным, а парковачных месцаў не заўсёды хапала. Гэта сказвалася не толькі на камфорце звычайных грамадзян, але і ўносіла цяжкасці ў рух маршрутнага гарадскога транспарта», — паведаміла гродзенская ДАІ.

Паводле ДАІ, добраўпарадкаваная стаянка з размешчанымі побач прыпынкамі гарадскога транспарта не прынясе нязручнасцей, а наадварот — зробіць пасадку і высадку пасажыраў больш культурнай і бяспечнай.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Сцяг Перамогі над драмтэатрам, каша ў кубачках і сплаў з партрэтамі. Як Гродна адзначыў Дзень Перамогі

Святкаванне Дня Перамогі ў Гродне пачалі з акцыі "Беларусь памятае" - шэсця з партрэтамі ўдзельнікаў…

10 мая 2024

Новы экстрым у Гродне: каля гандлёвага цэнтра катаюць на дрыфт-трайках

Частку ўнутранай паркоўкі гандлёвага цэнтра OldCity аддалі пад арэнду дрыфт-трайкаў. Пакатацца за плату зможа любы ахвочы,…

9 мая 2024

Да двух сутак. Як беларусы стаяць у чэргах на мяжы 9 траўня

У пачатку вялікіх выхадных у Беларусі чэргі на мяжы зноў выраслі - на гэты раз…

9 мая 2024

Нешта пайшло не так: у Гродне закрываюць бар VIP, які толькі адкрыўся

У Гродне закрываецца "VIP bar" на Дзяржынскага, 8А - не прапрацаваўшы і двух месяцаў. Ён…

9 мая 2024

Краму «АвтоЗапчасти» ў Гродне зноў хочуць збанкруціць. Гаспадар скардзіўся на АМАП

Фірму-уладальніка крамы "АвтоЗапчасти" ў Гродне, ТАА "Рукша", зноў хочуць збанкруціць. Банкруцтва хочуць прызнаць праз эканамічны…

8 мая 2024

На літоўска-беларускай мяжы затрымалі два Tesla Cybertruck: падазраюць, што іх везлі ў Расію

Два новенькія электрычныя пікапы Tesla Cybertruck 2023 года выпуску затрымалі літоўскія мытнікі 7 траўня ў…

8 мая 2024