Навіны

Бізнэсоўца з Ваўкавыска будуць судзіць за ўдзел у пратэстах

Уладальнік фірмы «Мегасіла» Дзмітрый Марозаў затрыманы па матэрыялах УКДБ па Гродзенскай вобласці і знаходзіцца пад вартай. У дачыненні да яго расследуюцца крымінальныя справы за нявыплату падаткаў і гвалт над міліцыянтам.

Дзмітрыя Марозава будуць судзіць паводле ч. 2 арт. 243 КК «Ухіленне ад выплаты падаткаў, збораў», арт.364 КК «Гвалт альбо пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў», паведамляе БелТА.

Яго назвалі «актыўным удзельнікам пратэстаў». «14.09.2020 знаходзіўся ў натоўпе пратэстоўцаў каля будынка Ваўкавыскага райвыканкама», — сказаў мужчына на відэа. Яго запісалі ў СІЗА.

Справа аб падатках

Марозава затрымалі разам з супрацоўнікамі і сям’ёй 24 студзеня. Пазней сям’ю адпусцілі. Паводле версіі КДК, ён раздрабіў бізнэс, каб плаціць менш падаткаў. Дзяржкантроль сцвярджае, што дзякуючы гэтай схеме Марозаў з 2016 года не даплаціў у бюджэт амаль 270 тыс.рублёў падаткаў.

Сілавікі затрымалі чатырох чалавек, аднаго з іх узялі пад варту. У ходзе следчых дзеянняў у падазраваных канфіскавалі больш за $ 200 тыс. і € 250 тыс. Маёмасць Марозава арыштавалі: сярод яго нерухомасць, а таксама транспартныя сродкі.

Яшчэ затрыманні

10 сакавіка ў Беларусі былі затрыманыя яшчэ некалькі чалавек. «У кватэрах — экстрэмісцкая сімволіка, у кампутарах і смартфонах — красамоўныя кадры з пратэстаў. У тым ліку затрыманыя некалькі адміністратараў дэструктыўнага Telegram-канала», — паведамляе БелТА.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024