Палітвязняволены журналіст і грамадскі дзеяч Павел Мажэйка абвінавачваецца паводле арт. 361−4 КК «Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці». Артыкул, па якім ён праходзіць, назвала яго жонка Ірына Чарняўка, паведамляе racyja.com.
Інфармацыю давялося шукаць па крупінках, паведаміла Ірына. Яе ўдалося даведацца ад далёкіх сваякоў Паўла, у якіх у канцы жніўня праводзілі ператрус. Яны не давалі падпіску аб неразгалошванні.
У чым менавіта абвінавачваюць Паўла, невядома, адзначае Ірына. Нядаўна яму працягнулі тэрмін утрымання пад вартай на тры месяцы. Следчых дзеянняў, наколькі вядома Ірыне, з ім не вядуць.
У Мажэйкі па-ранейшаму на руках сляды ад кайданкоў і след ад удару пад левым вокам. Гэта заўважыла яго маці падчас спаткання з сынам у СІЗА турмы № 1 Гродна. Жонка палітвязня Ірына Чарняўка лічыць, што гэта засталося яшчэ ад катаванняў пры затрыманні.
Павел — журналіст, культурны дзеяч з Гродна. Яго затрымалі ў жніўні 2022 года і змясцілі ў СІЗА.
Чытайце таксама: Рабіў Гродна горадам, якім хочацца ганарыцца. Чым вядомы журналіст і актывіст Павел Мажэйка, які зараз у СІЗА
На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…
Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…
Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…
Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…
Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…
У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…