Навіны

Пасажыры мяняюць аўтобусы проста ў чарзе, каб не чакаць 10 гадзін. Што зараз адбываецца на мяжы з ЕС

Больш за тысячу фураў стаіць у чарзе перад памежным пунктам пропуску «Казловічы» ў бок Польшчы. Аўтобусы на польскай мяжы чакаюць больш за 10 гадзін. У легкавых аўтамабіляў пры самым хуткім спосабе трапіць у Польшу — праз Літву — чарга адымае не менш за пяць гадзін.

Памежны пункт пропуска «Катлоўка». Ілюстрацыйнае фота. Крыніца: gpk.gov.by

Самы загружаны пункт пропуску на беларуска-літоўскай мяжы — «Мядзінінкай» («Каменны Лог»). Там паводле дзяржпагранкамітэта за апошнія суткі літоўцы прапусцілі 13% фур ад нормы. Таксама затрымкі руху грузавікоў адбываюцца на памежных пунктах пропуску «Лаворышкес» («Катлоўка»), «Шальчынінкай» («Беняконі») і «Райгардас» («Прывалка»).

Затрымкі ў афармленні легкавога транспарту ёсць у пунктах пропуска «Мядзінінкай» («Каменны Лог») і «Цярэспаль» («Брэст»).

Колькі гадзін чакаюць аўтобусы

Аўтобусы на памежным пераходзе «Варшаўскі мост» (каля Брэста) чакаюць у чарзе па 15−20 гадзін. Некаторыя пасажыры выходзяць са сваіх аўтобусаў, ідуць уздоўж чаргі і шукаюць вольнае месца ў аўтобусах, якія стаяць бліжэй да мяжы.

«Вельмі кепска працуюць»

Час праходжання мяжы беларусы абмяркоўваюць у Telegram-чаце «ГраницаBYPL». Хтосьці праходзіць мяжу за пяць гадзін, хтосьці чакае больш.

«У 11 з капейкамі былі на Катлоўцы (выезд з РБ), у 14 з капейкамі прайшлі беларускую. Стаім перад літоўцамі на нейтралцы», — напісаў у 16:19 29 сакавіка карыстальнік пад нікам Aiste у Telegram-чаце «ГраницаBYPL».

На памежным пункце пропуску «Відзы» ўдзельніца чата Ірына апісала сітуацыю так: «Пад'ехалі да мяжы 12:00. Перад шлагбаумам было 2 машыны. 17:00 заехалі ў Літву».

«Каменны лог падвіжкі раз на дзве гадзіны на машын 5. Вельмі кепска працуюць», — напісала карыстальніца Вольга ў 16:08.

Колькі машын праязджае за гадзіну

Станам на 16:12 на пункце пропуска (ПП) «Прывалка» у чарзе 65 легкавых аўтамабіляў. У зоне чакання на ПП «Брэст» 78 і яшчэ каля 240 (да і пасля зоны чакання), а за гадзіну праехала 10 машын.

У «Беняконях» у зоне чакання стаіць 95 аўтамабіляў, за гадзіну праехала сем. «Каменны лог» - 38 машын у зоне чакання, а за гадзіну праехала 10. «Катлоўка» — 38 аўто ў зоне чакання, за гадзіну праехала 10, «Лоша» — у чарзе каля 45 аўтамабіляў.

Чаму на межах такія чэргі

10 лютага Польшча закрыла памежны пункт пропуска «Баброўнікі». Гэта звязваюць з прысудам журналісту Анджэю Пачобуту. Пункт пропуска «Кузніца» не працуе з лістапада 2021 года. Паміж Беларуссю і Польшчай зараз працуе толькі памежны пераход «Брэст-Цярэспаль» для легкавога транспарту і «Казловічы-Кукурыкі» для грузавога.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Сцяг Перамогі над драмтэатрам, каша ў кубачках і сплаў з партрэтамі. Як Гродна адзначыў Дзень Перамогі

Святкаванне Дня Перамогі ў Гродне пачалі з акцыі "Беларусь памятае" - шэсця з партрэтамі ўдзельнікаў…

10 мая 2024

Новы экстрым у Гродне: каля гандлёвага цэнтра катаюць на дрыфт-трайках

Частку ўнутранай паркоўкі гандлёвага цэнтра OldCity аддалі пад арэнду дрыфт-трайкаў. Пакатацца за плату зможа любы ахвочы,…

9 мая 2024

Да двух сутак. Як беларусы стаяць у чэргах на мяжы 9 траўня

У пачатку вялікіх выхадных у Беларусі чэргі на мяжы зноў выраслі - на гэты раз…

9 мая 2024

Нешта пайшло не так: у Гродне закрываюць бар VIP, які толькі адкрыўся

У Гродне закрываецца "VIP bar" на Дзяржынскага, 8А - не прапрацаваўшы і двух месяцаў. Ён…

9 мая 2024

Краму «АвтоЗапчасти» ў Гродне зноў хочуць збанкруціць. Гаспадар скардзіўся на АМАП

Фірму-уладальніка крамы "АвтоЗапчасти" ў Гродне, ТАА "Рукша", зноў хочуць збанкруціць. Банкруцтва хочуць прызнаць праз эканамічны…

8 мая 2024

На літоўска-беларускай мяжы затрымалі два Tesla Cybertruck: падазраюць, што іх везлі ў Расію

Два новенькія электрычныя пікапы Tesla Cybertruck 2023 года выпуску затрымалі літоўскія мытнікі 7 траўня ў…

8 мая 2024