Навіны

У гродзенскім парку Жылібера адкрылі сезон атракцыёнаў - раней чым звычайна

У Гродне на месяц раней пачалі сезон атракцыёнаў у парку Жылібера. Прычына — добрае надвор’е, паведаміў тэлеканал АНТ. Да новага сезона ў парку адкрылі новы атракцыён для маленькіх дзетак — «Вусень».

Кола агляду ў гродзенскім пару атракцыёнаў. Ілюстрацыйнае фота. Крыніца: Instagram.com/tomasheva_xtina

«Вырашылі скарыстацца ўмовамі надвор’я. Чаму б нам не запусціць атракцыёны, калі нам дазваляе тэмпературны рэжым эксплуатацыі. Зрабілі апытанку — і ў нас з’явілася навінка з атракцыёнаў. І дзеці вельмі задаволеныя, і эфект гэты спрацаваў», — сказаў дырэктар Гродзенскага парка забаў Павел Кавалевіч.

Чаму атракцыёны закрываюць на зіму

У парку ўжо працуюць усе 15 атракцыёнаў. На зіму частку атракцыёнаў закрываюць. Тэхніка можа вытрымаць маразы да -10 градусаў. Крытыя павільёны на зіму не закрываюць. Працаваць атракцыёны будуць да канца восені.

У парку лічаць, што наплыў наведвальнікаў будзе па вачарах, калі бацькі сканчаюць працу і могуць прыходзіць з дзецьмі ў парк для адпачынку.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024