Навіны

Павел Латушка: «У еўрапейскіх партнёраў няма стратэгіі для Беларусі і Лукашэнкі»

«Ёсць праблема з нашымі партнёрамі. У іх няма стратэгіі. Гэта я прызнаю і публічна крытыкую. Няма стратэгіі ў Еўрапейскага саюза. На жаль, і ў амерыканцаў няма стратэгіі, што рабіць з Лукашэнкам. Альбо мы не ведаем гэтую стратэгію», — заявіў Павел Латушка 11 красавіка.

«У нас ёсць праблема з нашымі заходнімі партнёрамі. Бо яны разглядаюць гэтую сітуацыю сёння з пункту гледжання вайны, якую распачала Расія супраць Украіны. Мы ад самага пачатку кажам: рэжым Лукашэнкі - той, як з’яўляецца агрэсарам, а не суагрэсарам. Ён — агрэсар з пункту гледжання міжнародного права, бо прадаставіў тэрыторыю краіны [для агрэсіі] і міжнароднае права вельмі дакладна гэта акрэслівае, — сказаў Латушка.

— Ну і ўсё ж такі ўвага, належная ролі Лукашэнкі, не надаецца. Яны глядзяць на прыярытэтнасць перамогі Украіны. І гэта ясна, зразумела — там рэальная вайна. Перамога Украіны — а ўжо Беларусь на другім плане".

Павел Латушка лічыць, што перамога Украіны ў вайне — яшчэ не заканчэнне вайны. Грамадзянская вайна застаецца ў Беларусі.

Польскія радыёвышкі

Латушка прапаноўваў Латвіі, Літве і Польшчы паставіць радыёвышкі і накрыць тэрыторыю Беларусі.

«Ніхто не хоча ўзяцца за гэтае пытанне. Я размаўляў з МЗС кожнай з гэтых краін. У часы Югаславіі, калі была вайна, амерыканцы выкарыстоўвалі „натаўскія“ самалёты, якія ляталі над тэрыторыяй Югаславіі, і давалі радыёсігнал. Гэта не лепшы прыклад, але штосьці рабілася ў інфармацыйнай сферы. Трэба шукаць інфармацыйныя тэхналогіі, якія б давалі адносную бяспеку і магчымасьць дайсці з інфармацыяй да беларусаў. Варта было б, каб хтосьці ўзяўся за гэты праект, які б фінансавалі амерыканцы ці еўрапейцы».

Калі не ЕС, то суседнія краіны

Латушка выступае за санкцыі. «Калі Брусэль сёння не ў стане выпрацаваць стратэгію, мы кажам: давайце суседнія краіны выпрацуюць стратэгію. Гэта Латвія, Літва, Польшча і Украіна, <…> Бо ў іх ёсць не толькі пагроза, а негатыўнае ўздзеянне рэжыму».

Латушка адзначыў кансалідацыю дэмакратычных сіл — у тым ліку Пазняка, Цапкалы і Саннікава. Па яго меркаванні, сітуацыя ў Беларусі будзе змяняцца праз крытычны негатыў, які стварае Расія. Але калі гэта здарыцца, ён не ведае.

Павел Латушка — беларускі дзяржаўны, палітычны і грамадскі дзеяч. Былы міністр культуры Рэспублікі Беларусь. Член Каардынацыйнага савета па арганізацыі працэсу пераадолення палітычнага крызісу. Кіраўнік Народнага антыкрызіснага кіравання. Прадстаўнік Аб’яднанага пераходнага кабінета па пытаннях транзіту ўлады.

Чытайце таксама:

Падзяліцца

Апошнія запісы

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024