Малююць кенгуру, сабакаў і карабель. Як веласіпедысты ствараюць «малюнкі» на вуліцах Гродна

Міжнародны чэлендж «30 дзён на веласіпедзе» адбываецца штогод у красавіку. Удзельнікі павінны штодзённа праязджаць 1 км або больш на веласіпедзе. Кожны год у акцыі прымаюць удзел і гродзенцы. Арганізатары падрыхтавалі для ўдзельнікаў заданні. Адно з іх — «Паехаў, намаляваў». Пра вынікі «малявання на картах» расказаў «АвтоГродно».

Веласіпедысты з GPS-трэкерамі адмалёўваюць маршрут на мапе. Праязджаючы па вуліцах, яны такім чынам ствараюць малюнкі. Напрыклад, адзін з удзельнікаў чэленджа намаляваў кенгуру.

Кенгуру намаляваны веласіпедыстам з Гродна. Крыніца: autogrodno.by

«Калі шчыра, сам у шоку, як у мяне такі кенгуру атрымаўся. Я доўга разглядаў карту і не мог нічога прыдумаць, але ў выніку ўбачыў у цэнтры горада такое размяшчэнне дарог, падобнае на галаву з вушамі. І вырашыў што гэта будзе кенгуру. А далей усё пайшло ўжо прасцей», — сказаў аўтар малюнка.

Што раней ведасіпедысты малявалі на вуліцах Гродна

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024