Навіны

У Гродне адрамантуюць тры інтэрнаты. У адным з іх — прусакі і цвіль

Рамонт чакае інтэрнаты па вул. Камарова, 20, вул. Гогаля, 9 і вул. Камарова, 6. Работы павінны пачацца ў чэрвені 2023 года. Пакуль трэба актуалізаваць праектна-каштарысную дакументацыю.

На актуалізацыю дакументаў выдаткуюць па 1500 рублёў на кожны інтэрнат з гарадскога бюджэту. Закупкі праводзіць Гродзенская гарадская жыллёва-камунальная гаспадарка. Дакументацыя павінна быць гатовая да 26 траўня.

На Камарова, 20 знаходзіцца інтэрнат № 9 УЖРЭП Ленінскага раёна, на Камарова, 6 — інтэрнат № 1 УЖРЭП Ленінскага раёна, на Гогаля, 6 — інтэрнат УГП Трэст Гроднагорбуд.

«Вячэрні Гродна» ў 2022 годзе пісаў пра прусакоў, цвілі ў душавых, гнілых трубах і зламаных унітазах на Гогаля, 6. Адсяляць жыхароў не планавалі. Трохпавярховы цагляны будынак пабудавалі ў 1951 годзе.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Музей, арт-прастора, галерэя беларускіх брэндаў. Што будзе ў гродзенскім піўзаводзе пасля рэканструкцыі

Спіс будучых арандатараў шматфункцыянальнага комплексу ў будынках былога гродзенскага піўзавода ўжо часткова гатовы. Частка комплексу…

21 мая 2024

Гродзенца аштрафавалі за татуіроўку «А.С.А.В»

Упакоўшчык адной з фірмаў у Гродне выйшаў з дому ў 13.20 і "прадэманстраваў" на левай…

21 мая 2024

Вялікая дыскатэка, бібліялетнік і фэсты на Аўгустоўскім канале. Што новага будзе на XIV Фестывалі нацыянальных культур

XIV Рэспубліканскі фестываль нацыянальных культур у Гродне традыцыйна пачнецца агульным шэсцем дыяспар, пасля якога на…

21 мая 2024

Пенсіянерку з Гродна судзілі за спробу пазбавіцца ад гадаванца

Увечары гродзенка прывязала ланцужок з сабакам да лаўкі. Па яго яна не вярнулася. Так пенсіянерка…

21 мая 2024

Узламалі папулярны беларускі партал аб нерухомасці: скралі асабістыя дадзеныя 900 000 беларусаў

У выніку ўзлому зламыснікі завалодалі персанальнымі дадзенымі ўладальнікаў акаўнтаў на сайтах realt.by, kvartirant.by і mls.realt.by,…

21 мая 2024

У Новым замку ў Гродне адкрыюць кафэ ў французскім стылі

Вулічная кавярня ў французскім стылі адкрыецца проста ў двары Новага замка. Яно будзе працаваць толькі…

21 мая 2024