Навіны

Гродзенцам прапануюць паўплываць на расклад аўтобуса

Гродзенскі Аўтобусны парк прапануе гараджанам выказацца наконт раскладу аўтобуса № 28 на абноўленым маршруце. Расклад абяцаюць адкарэктаваць «па меры магчымасці і неабходнасці».

Каб прапанаваць свой варыянт зменаў у расклад маршруту № 28 «Вішнявец — вуліца Белыя Росы», трэба патэлефанаваць у Аўтобусны парк па тэлефоне 71−32−04.

Пасля адкрыцця Новага моста абноўлены аўтобусны маршрут № 28 «Вішнявец — вуліца Белыя Росы» аб’яднаў ранейшыя маршруты № 7 і № 28. Па паўднёвай частцы горада аб’яднаны маршрут едзе як былы маршрут № 7. У паўночнай частцы — маршрутам аўтобуса № 28.

Маршрут аўтобуса № 7 «Вішнявец — КБМ» ліквідавалі.

Поўны спіс прыпынкаў аўтобуса № 28

Вішнявец — Вішнявец-5 — Вішнявец-7 — Малахавічы — вуліца Вішнявецкая — Пошта — Крама «Нарач» — Вуліца Славінскага — Хімвалакно — Вуліца Выдавецкая — Вуліца Акульная — ГАП № 1 — Гроднажылбуд — Вуліца Хвойная — Вуліца Вольгі Соламавай — Сярэдняя школа № 37 — «Алмі» — «Фламінга» — «Еўраопт» — Крама «1000 дробязяў» — Бальніца хуткай медыцынскай дапамогі - завулак Паповіча — Вуліца Вясновая — Вуліца Фестывальная — Вуліца Болдзіна — Крама «Купалінка» — Гімназія № 5 — Вуліца Дамброўскага — Вуліца Урублеўскага — Каледж тэхнікі, тэхналогій і дызайну — Радыёхваля — Вытворчасць «Аўтаагрэгатаў» — Вуліца Гаспадарчая — Гроднааблнафтапрадукт — Дзевятоўка — Вуліца Белыя Росы.

Актуальны расклад можна знайсці на сайце Аўтобуснага парка.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024