Навіны

У Гродне з’явіцца новы дыскаўнтэр. Гэта гандлёвая сетка з Расіі

Першы для Гродна сеткавы дыскаунтар «Доброцен» адкрыюць на Вішняўцы. Крама размясцілася на скрыжаванні вуліцы Паўднёвай і Індурскай шашы, побач з «Еўраоптам» на вуліцы Стралковай.

Фармат крамы — прадуктовы дыскаўнтэр. Ён адкрыецца 28 красавіка. Графік працы — з 9:00 да 21:00, без выхадных.


У продажы будуць прадукты, бытавая хімія, прамтавары, бытавыя дробязі.

Дыскаўнтэр «Доброцен» пазіцыянуе сябе як краму нізкіх цэн і міжнародную рознічную сетку. Крамы сеткі працуюць у Расіі, Казахстане, Арменіі і Беларусі. Нізкіх коштаў дамагаюцца за кошт эканоміі на колькасці персаналу, выкладцы тавару і гандлёвым абсталяванні, сказана на сайце кампаніі. Сетка працуе з 2016 года. Цяпер у асартыменце больш за 1,2 тысячы пазіцый. На сайце гаворыцца пра яго пашырэнне.

Для Гродна гэта першая крама сеткі. Крамы «Доброцен» ёсць у Астраўцы, Ваўкавыску, Скідзелі, Слоніме і ў Свіслачы.

У Гродне працуюць таксама дыскаўнтэры сетак «Дабраном» і «Капеечка», «Грошык», расійскія «Святлафор» і Fix Price.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Натарыус адмовіўся рабіць даверанасць для гродзенца са спісу"тэрарыстаў". Той паскардзіўся ў суд

Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…

17 мая 2024

У актывісткі страйкама з Гродна на радзіме арыштавалі маёмасць

На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…

17 мая 2024

Дзяўчынку, якая выпала з атракцыёна ў Лідзе, перавялі з рэанімацыі ў траўматалогію. Што з ёй зараз?

Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…

17 мая 2024

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024

Прарэктара з Гродна аштрафавалі за прусакоў у інтэрнаце

На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…

16 мая 2024