Навіны

Эколагі знайшлі, чым пахне на Дзяржынскага

Актывісты гродзенскай грамадскай арганізацыі «Экаманіторынг» высветлілі, што можа быць прычынай рэзкага паху на Дзевятоўцы ў раёне вуліц Дзяржынскага і Мясніцкай, і знайшлі магчымую крыніцу забруджвання навакольнага асяроддзя.

На пах «Экаманіторынгу» паскардзіліся жыхары мікрараёна Дзевятоўка 16 красавіка, піша арганізацыя ў Instagram.

Экаактывісты абследавалі раён, адкуль мог зыходзіць пах. Там яны выявілі каналізацыйны люк, з-пад вечка якога выцякала вадкасць белага каламутнага колеру з рэзкім хімічным пахам. Актывісты зрабілі неабходныя замеры і адправілі зварот у Гродзенскую гарадскую інспекцыю прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.


Таксама непадалёк эколагі выявілі зваленыя ў кучу рэшткі шпал. Драўляныя шпалы насычаныя прэпаратамі, якия негатыўна ўплываюць на навакольнае асяроддзе, а старыя шпалы ўтрымліваюць шкодны для чалавека і прыроды каменнавугальны крэазот, падкрэслілі яны. Адпрацаваныя шпалы прылічаюць да III класу небяспекі адходаў. Для якіх устаноўлены строгі парадак захоўвання і ўтылізацыі. У сувязі са знаходкай экаактывісты таксама адправілі зварот у гарадскую інспекцыю прыродааховы.

Грамадская арганізацыя «Экаманіторынг» існуе з 2017 года. Сябры арганізацыі прыбіралі смецце ў зялёных зонах, удзельнічалі ў грамадскіх абмеркаваннях гарадскіх будаўніцтваў, сачылі за экалагічным становішчам у Гродне і ваколіцах. «Экаманіторынг» уваходзіць у склад грамадскай каардынацыйнай экалагічнай рады пры Гродзенскім абласным камітэце прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя. Нядаўна ўлады вырашылі ліквідаваць арганізацыю. Суд па ліквідацыі прызначаны на 26 красавіка.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Прарэктара з Гродна аштрафавалі за прусакоў у інтэрнаце

На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…

16 мая 2024

У Гродна новы горад-пабрацім. Чым ён вядомы?

Гродна і азербайджанскі горад Габала сталі гарадамі-пабрацімамі. Дамоўленасць пра гэта павінна вывесці супрацоўніцтва на новы…

16 мая 2024

У Гродне ўпершыню пройдзе гарадскі выпускны: калі і дзе?

Гарадскі выпускны ў Гродне ўпершыню пройдзе 14 чэрвеня. Месцам святкавання выбралі Савецкую плошчу. Падчас свята…

16 мая 2024

У Слоніме загарэўся разметачны аўтамабіль дарожнікаў - працоўны загінуў

У Слоніме памёр 26-гадовы працоўны, які пацярпеў пры пажары дарожна-разметачнай машыны. Яго адзенне загарэлася ад…

16 мая 2024

Дыджэй з Гродна выступіць на дабрачынным фэсце ў Варшаве — каб дапамагчы дзецям палітвязняў

Дыджэй з Гродна Schmoltz выступіць на дабрачынным фестывалі Belarus Outside Sound System. Там будуць збіраць…

16 мая 2024

Нерухомасць тыдня: кампактная двухпакаёўка з відэапраектарам ля «Баторыі»

Двухпакаёвая кватэра па вул. Стэфана Баторыя, 10 прадаецца ў Гродне. Фішка кватэры - відэапраектар з…

15 мая 2024