Навіны

За ўборку — поліўка. Хто пойдзе на суботнік у Гродне і чым яны зоймуцца?

Больш за 276 000 жыхароў Гродзенскай вобласці прымуць удзел у рэспубліканскім суботніку 22 красавіка. Суботнік прымеркавалі да Года міру і стварэння. Рэдакцыя Hrodna.life паглядзела, чым удзельнікі зоймуцца і што ім за гэта будзе.

У Гродне прыбяруць воінскае пахаванне на тэрыторыі лагера «Шталаг 324» на Фолюшы, будоўлі на тэрыторыі будучай школы ў Грандзічах і паліклінікі ў Альшанцы, лесапаркі ля гарадской бальніцы № 4, па вуліцы Томіна, у Альшанцы.

У планах — азеляненне, уборка аб’ектаў і тэрыторый населеных пунктаў, гісторыка-культурных каштоўнасцей, мемарыяльных комплексаў, месцаў баявой і воінскай славы, пахаванняў воінаў і партызан часоў Вялікай Айчыннай вайны.

Абяцаюць рыбную поліўку

Традыцыйна на суботнік адпраўляюцца бюджэтнікі і члены праўрадавых арганізацый. Напрыклад, на ўборку пойдуць 1000 актывістаў БРСМ. Яны будуць працаваць на 50 аб’ектах рэгіёна, уключаючы аб’екты гісторыка-культурнай спадчыны Гродзеншчыны.

Азотаўцы зоймуцца прыборкай завадскіх тэрыторый і працоўных месцаў. Работнікі «Хімвалакно» прыбяруцца ля аздараўленчага цэнтра «Азотсервіс». Таксама добраўпарадкуюць тэрыторыю Кургана Славы.

Суботнік будзе доўжыцца з 9 да 12 гадзін. Пасля яго прафсаюзны камітэт і «АзотСэрвіс» пачастуюць удзельнікаў гарачым абедам. Рыбную юшку і кашу будуць падаваць у завадскіх сталовых № 64 і 76. Для «Хімвалакна» арганізуецца прывазное гарачае харчаванне.

Калектыў «УКХ «Лідсельмаш» навёў парадак на працоўных месцах і тэрыторыі. Тым жа заняліся супрацоўнікі Ваўкавыскага машынабудаўнічага завода.

На што пойдуць заробленыя грошы?

Заробленыя на суботніку сродкі плануецца накіраваць на:

  • рэканструкцыю мемарыяльнага комплексу вязням Азарыцкага лагера смерці ў Калінкавіцкім раёне Гомельскай вобласці,
  • стварэнне Рэспубліканскага цэнтра патрыятычнага выхавання моладзі на базе Кобрынскага ўмацавання Брэсцкай крэпасці.

Так вырашылі пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 10 красавіка 2023 года.

Чытачы Hrodna.life, якіх мы апыталі ў нашых сацсетках, прапанавалі накіраваць грошы на экалогію, рамонт тратуараў і дзіцячыя пляцоўкі.

Гісторыя суботнікаў

Як неаплатная добраахвотная праца ў пазарабочы час суботнікі зарадзіліся сто гадоў таму. У ноч на суботу 12 красавіка 1919 года 15 рабочых чыгуначнага дэпо Масква-Сартавальная на Казанскай чыгунцы па ўласнай ініцыятыве засталіся пасля змены ў цэху. На чале з брыгадзірам Іванам Бураковым яны прапрацавалі дадатковых 10 гадзін і адрамантавалі тры паравозы. У разгар грамадзянскай вайны ў Расіі падобная дапамога была істотнай.

Ідэю суботнікаў падхапілі і іншыя дэпо. Усерасійскім мерапрыемствам суботнік стаў 1 траўня 1920 года. Да 1930-х гадоў суботнікі сталі абавязковымі для ўсіх савецкіх грамадзян. Ад іх нельга было адмовіцца: адлыньваюць горача асуджалі.

Чытайце таксама: «Пагражалі адлічэннем». Як бюджэтнікам у Гродне прапануюць пайсці ў горад на травеньскія святы

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Высокая небяспека для грамадства». У Іўі за падпіскі аштрафавалі пастыра

За распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у Іўі судзілі пастыра. Верагодна, гаворка ідзе пра Юрыя Гардзея, пастыра…

18 мая 2024

Натарыус адмовіўся рабіць даверанасць для гродзенца са спісу «тэрарыстаў». Той паскардзіўся ў суд

Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…

17 мая 2024

У актывісткі страйкама з Гродна на радзіме арыштавалі маёмасць

На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…

17 мая 2024

Дзяўчынку, якая выпала з атракцыёна ў Лідзе, перавялі з рэанімацыі ў траўматалогію. Што з ёй зараз?

Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…

17 мая 2024

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024