Навіны

Музыкант Ігар Банцэр трапіў у псіхіятрычную бальніцу

Ігар Банцэр выклаў у Facebook фота, дзе адзначыў геалакацыю ў псіхіятрычным шпіталі Варшавы. «Нарэшце я знаходжуся ў месцы, дзе атрымаю 100% прафесійную дапамогу і клопат», — падпісаў ён здымак.

Таксама музыка адзначыў, што яму дадуць веганскае харчаванне.

«Гэта было не маё рашэнне: копы ў цэнтры горада, нападаюць, апранаюць кайданкі <…> Кайданкі, два паліцыянты ў машыне хуткай дапамогі», — напісаў ён у каментарах. < > Копы змясцілі мяне ў псіхіятрычную лякарню праз «небяспечныя паводзіны пад уздзеяннем наркотыкаў».

За што адправілі ў бальніцу?

Адзін з яго прыяцеляў распавёў пра прычыну змяшчэння ў бальніцу.

«Банцэр быў у офісе для людзей з інваліднасцю, каб дапамагчы аднаму са сваіх сяброў (палітычнаму ўцекачу з Беларусі) вырашыць некаторыя дзелавыя пытанні. Але з-за гучнага голасу Банцэра, злоснага погляду, татуіровак (і нават з-за таго, што яго пазногці выфарбаваныя ў чорны колер!!!) была выкліканая паліцыя. Банцэра абвінавацілі ў агрэсіўных, вульгарных і небяспечных паводзінах. У паліцэйскіх актах напісана, што ён кідаў крэслы ўнутры офіса», — патлумачыў карыстальнік.

З ягоных слоў, паліцыя жорстка арыштавала Ігара, надзела на яго кайданкі і адвезла ў псіхіятрычную лякарню праз ягоныя «зменлівыя паводзіны пад уздзеяннем наркотыкаў». У псіхіятрычным шпіталі лекары, па словах прыяцеля, пагражалі Банцэру «як жывёле» з-за яго знешнасці і ўсходнееўрапейскага акцэнту.

Разбіральніцтва ў судзе

Пасля выпіскі Банцэра з псіхіятрычнай бальніцы праз 7−10 дзён ён збіраецца звярнуцца па гэтым пытанні ў суд. «І гэта будзе адна з найбуйнейшых спраў у найноўшай гісторыі Польшчы», — мяркуе ён.

Ігар Банцэр — палітвязень і музыка, вакаліст Mister X. У верасні 2020 года Ігар станцаваў без штаноў перад міліцэйскай машынай. За гэта яго асудзілі на 1,5 года «хіміі». У СІЗА ён 16 дзён трымаў «сухую» галадоўку. 17 снежня 2021 года выйшаў на волю. У жніўні 2022 — адседзеў 45 сутак па адміністрацыйным артыкуле, пасля чаго з’ехаў з Беларусі.

Чытайце таксама: Гродзенская турма раднейшая: «Апошні рок-н-рольшчык Беларусі» Ігар Банцар — пра Варшаву, вяртанне дадому і адбітак безвыходнасці

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024