Навіны

Больш за 600 км за 6 дзён. 61-гадовы лідчанін прабег у Нью-Ёрку марафон і заняў другое месца

Лідчанін Леанід Анацка заняў трэцяе месца ў Нью-Ёркскім шасцідзённым марафоне Sri Chinmoy Six and Ten Day Races 2023. Анацка прабег амаль 612 кіламетраў за шэсць дзён. Пра гэта паведаміў Беларускі фонд спартовай салідарнасці.

Леанід Анацка. Крыніца: lidanews.by

Лепшы вынік бягуна падчас марафона — 76 міль (больш за 122 км) за 22 гадзіны ў першыя суткі.

Sri Chinmoy Six and Ten Day Races 2023 — гэта забегі на 6 і 10 дзён у адным з паркаў Нью-Ёрку. Мэта — праверыць трываласць бягуноў, іх майстэрства з тэмпам і здольнасць аднаўляцца.

Хто такі Леанід Анацка

Лідчаніну Леаніду Анацку 61 год. Ён пачаў бегаць калі яму было 54 гады. За гэты час ён удзельнічаў у больш чым 80 забегах. У 2018 годзе атлет прабег 602 км і заняў другое месца ў шасцісутачным забегу ў Афінах. У 2019 годзе на марафоне Sri Chinmoy Six and Ten Day Races ён у 10-суткавым забегу прабег амаль 1079 км і стаў другім у абсалютным заліку спаборніцтваў.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024