Навіны

«Нашы довады не былі пачутыя». Аб’яднанне «Экаманіторынг» у Гродне ліквідавалі

Гродзенскі абласны суд 3 траўня вырашыў ліквідаваць грамадскае аб’яднанне «Экаманіторынг». Суддзя Сяргей Піпко вынес рашэнне за некалькі пасяджэнняў. Прычынай стала не своечасова пададзеная справаздача. Аб ліквідацыі распавёў у Facebook кіраўнік арганізацыі Яўген Філімонаў.

Іск падало Галоўнае ўпраўленне юстыцыі Гродзенскага аблвыканкама. Асноўнай прычынай для ліквідацыі стала не своечасова пададзеная штогадовая справаздача аб дзейнасці арганізацыі. «На жаль, нашы довады не былі пачутыя, і, па сутнасці, з-за фармальнасці, ГА „Экаманіторынг“ вырашана ліквідаваць…», — напісаў яе кіраўнік Яўген Філімонаў.

Філімонаў падзякаваў калегам і валанцёрам за працу. Ён упэўнены, што «адносіны і сувязі, якія ўсталявалі тут», захаваюцца.

«Наша арганізацыя была жыццёва важнай часткай экалагічнага актывізму на працягу многіх гадоў, і мы ганарымся тым, чаго дамагліся на працягу ўсяго гэтага часу. Я ведаю, што многія з вас будуць расчараваныя, пачуўшы гэтую навіну, і я хачу запэўніць вас, што разумею і падзяляю гэтыя пачуцці. Наша арганізацыя была для нас больш, чым проста працоўным месцам; гэта была сям’я, гэта было месца, дзе ў нас склаліся трывалыя сувязі, сяброўскія адносіны, камандная праца над рашэннем экапраблем».

Ці будуць абскарджваць рашэнне суда, у арганізацыі пакуль не вырашылі.

«Экаманіторынг» працаваў з 2017 года. Члены арганізацыі займаліся пытаннямі смецця ў прыродных месцах, грамадскімі абмеркаваннямі, абаронай бяздомных жывёл. Іх мэтамі былі «кантроль і паляпшэнне экалагічнай абстаноўкі, навядзенне парадку на зямлі, павышэнне турыстычнай прывабнасці Гродзенскай вобласці». Арганізацыя ўступіла ў склад грамадскага Каардынацыйнага экалагічнага савета пры Гродзенскім абласным камітэце прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.

Чытайце таксама:

Падзяліцца

Апошнія запісы

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Завадской, 13.…

17 мая 2024

Прарэктара з Гродна аштрафавалі за прусакоў у інтэрнаце

На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…

16 мая 2024

У Гродна новы горад-пабрацім. Чым ён вядомы?

Гродна і азербайджанскі горад Габала сталі гарадамі-пабрацімамі. Дамоўленасць пра гэта павінна вывесці супрацоўніцтва на новы…

16 мая 2024

У Гродне ўпершыню пройдзе гарадскі выпускны: калі і дзе?

Гарадскі выпускны ў Гродне ўпершыню пройдзе 14 чэрвеня. Месцам святкавання выбралі Савецкую плошчу. Падчас свята…

16 мая 2024

У Слоніме загарэўся разметачны аўтамабіль дарожнікаў - працоўны загінуў

У Слоніме памёр 26-гадовы працоўны, які пацярпеў пры пажары дарожна-разметачнай машыны. Яго адзенне загарэлася ад…

16 мая 2024

Дыджэй з Гродна выступіць на дабрачынным фэсце ў Варшаве — каб дапамагчы дзецям палітвязняў

Дыджэй з Гродна Schmoltz выступіць на дабрачынным фестывалі Belarus Outside Sound System. Там будуць збіраць…

16 мая 2024