Навіны

Кірмаш на паркоўцы OldCity стане штодзённым

Сезонныя кірмашы на паркоўцы гандлёвага цэнтра OldCity вырашылі перавесці ў штодзённы фармат. Адміністрацыя збірае заяўкі ад будучых арандатараў.

Крытыя гандлёвыя шэрагі на паркоўцы змантавалі ўзімку 2023 года ў мэтах эксперыменту. У выпадку яго поспеху колькасць гандлёвых шэрагаў збіраліся павялічыць.

Зараз адміністрацыя гандлёвага цэнтра вырашыла перавесці гандаль на паркоўцы ў фармат універсальнага кірмашу Fresh Market. Асноўная ідэя — аб’яднаць фармат класічнага кірмашу і магчымасці гандлёвага цэнтра, расказалі S13 у адміністрацыі.

Кірмаш будзе працаваць штодня з 10:00 да 21:00 на тэрыторыі паркоўкі за гандлёвым цэнтрам. Частка гандлю — 30 месцаў - размесцяць пад навесам, і яшчэ амаль 60 месцаў разлічваюць размясціць без даху на паркоўцы.

Зараз гандлёвы цэнтр збірае заяўкі ад арандатараў на ўдзел у кірмашы з 1 ліпеня па 31 кастрычніка 2023 года. Запрашаюць юрыдычных асоб, ІП, фермерскія гаспадаркі, рамеснікаў а таксама ўладальнікаў асабістых падсобных гаспадарак і самазанятых. У сакавіку для кірмашу шукалі адміністратара рынку на поўны працоўны дзень. Заробак абяцалі ад 1500 рублёў на рукі.

У канцы 2020 года OldCity паведамляў аб планах прыбудаваць новыя павільёны і ўваходы да асноўнага будынка з боку вуліцы Дубко. У іх павінны былі з’явіцца сезонныя вулічныя веранды для гараджан, фудкорты і летні фермерскі рынак. Агульная плошча прыбудоў магла скласці 600 м². Рэалізаваць праект збіраліся вясной-летам 2021, але гэтага не адбылося.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Натарыус адмовіўся рабіць даверанасць для гродзенца са спісу"тэрарыстаў". Той паскардзіўся ў суд

Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…

17 мая 2024

У актывісткі страйкама з Гродна на радзіме арыштавалі маёмасць

На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…

17 мая 2024

Дзяўчынку, якая выпала з атракцыёна ў Лідзе, перавялі з рэанімацыі ў траўматалогію. Што з ёй зараз?

Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…

17 мая 2024

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024

Прарэктара з Гродна аштрафавалі за прусакоў у інтэрнаце

На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…

16 мая 2024