Навіны

«Фармальныя пасяджэнні». Судзімых у Гродне не бралі на працу — умяшалася пракуратура

Пракуратура Гродзенскай вобласці праверыла, ці дапамагаюць АУС з сацыяльнай і працоўнай рэабілітацыяй вызваленым з месцаў пазбаўлення волі. Аказалася, што занятасць у судзімых выяўлялі толькі пры пастаноўцы на ўлік у крымінальна-выканаўчай інспекцыі РАУС. А пазней — не кантралявалі.

У 2022 годзе ў Гродзенскай вобласці было 1349 вызваленых. Пасля вызвалення яны здзейснілі 191 злачынства.

АУС Гродзенскай вобласці не перадавалі інфармацыю аб вызваленых у органы па працы, занятасці і сацыяльнай абароне і цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва па пытаннях працоўнай і сацыяльнай рэабілітацыі асоб. Гэтыя парушэнні пры праверцы выявіла пракуратура Гродзенскай вобласці і запатрабавала ліквідаваць.

«Павярхоўны падыход»

Судзімыя ставяцца да групы асоб, якія маюць патрэбу ў сацыяльнай абароне, адзначылі ў пракуратуры. Ад дзяржорганаў залежыць іх рэсацыялізацыя і папярэджанне новых злачынстваў.

«Вынікі пракурорскіх праверак практычна ва ўсіх раёнах вобласці сведчаць аб павярхоўным падыходзе да прыняцця мер па садзейнічанні ў працаўладкаванні грамадзянам, вызваленым з папраўчых устаноў», — лічаць у пракуратуры.

Што яшчэ дзяржорганы рабілі не так?

  • не дапамагалі з аднаўленнем дакументаў,
  • не кантралявалі бронь райвыканкамам для прыёму на працу тых, хто не здольны на роўных умовах канкурыраваць на рынку працы,
  • недастаткова займаліся пытаннямі бытавога ўладкавання бяздомных судзімых.

Назіральныя камісіі пры рай-, гарвыканкамах, мясцовых адміністрацыях таксама рабілі недастаткова. Іх праца часцяком зводзіцца да правядзення фармальных пасяджэнняў і заслухоўвання дакладаў запрошаных асоб, лічыць пракуратура.

Пытанні працаўладкавання судзімых разглядалі рэгулярна, але фактычна занятасць не адсочвалі. А рашэнні камісій не ўтрымлівалі канкрэтных даручэнняў і тэрмінаў іх выканання.

Чытайце таксама: Гродзенскі актывіст з’ехаў з Беларусі праз пераслед. Ён дапамагаў былым зняволеным

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024