Навіны

Чачэнец пратараніў шлагбаум — на памежным пераходзе Цярэспаль-Брэст спынялі рух (абноўлена)

Каля 8.35 30 мая грамадзянін Расіі з Чачні пратараніў Польскі шлагбаўм, прабіў колы на сярэдзіне моста і затрымаўся перад аўтобусам. Пра гэта паведамілі ў чаце «ГраницаBYPL». Яго жонка з трыма дзецьмі перабегла ў Беларусь. Памежнікі затрымалі мужчыну — «закавалі ў кайданкі».

Мужчына быў на чорным BMW x5 і спрабаваў прарвацца праз мяжу з Польшчы ў Беларусь на памежным пераходзе Цярэспаль-Брэст. У аўто прабіта мінімум адно кола.

Пасля спробы прарыву рух з Польшчы ў Беларусь на пераходзе спынілі. У 9.20 чарга перад мяжой налічвала шэсць аўтобусаў. На мосце выставілі агароджы.

З 9.35 рух у бок Беларусі запусцілі. У 9.45 — і ў бок Польшчы.

Тэрэспаль-Брэст 30 мая 2023 года. Фота: Telegram-чат «ГраницаBYPL»

UPD 12.10. Унутры аўто знаходзіліся двое дарослых — жанчына і мужчына. Абодва — грамадзяне Расіі. Іх суправаджалі дзіця з расійскім пашпартам і двое дзяцей са шведскімі пашпартамі. Як стала вядома карэспандэнту RMF FM, двум дзецям забаронена пакідаць Швецыю.

Калі афіцэр сабраў пашпарты для праверкі, аўтамабіль рушыў у беларускім кірунку і пратараніў шлагбаўмы. Машына спынілася пасярод памежнага моста. Жанчыне з трыма дзецьмі ўдалося перасекчы мяжу і трапіць на тэрыторыю Беларусі. Мужчына быў затрыманы. Ён будзе несці адказнасць за спробу гвалтоўнага перасячэння мяжы і нанесеныя разбурэнні.

Чытайце таксама:

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024